Лабковэ (укр.: Лобкове) — вёска ва Украіне, ў Стэпагорскай пасялковай абшчыне Васільеўскага раёна Запарожскай вобласці. На 2001 год насельніцтва складала 99 чалавек.

Вёска
Лабковэ
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1892
Плошча
  • 11,07 км²
Вышыня цэнтра
38 м
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
71621
КААТУУ
2320985805
Лабковэ на карце Украіны ±
Лабковэ (Украіна)
Лабковэ
Лабковэ (Запарожская вобласць)
Лабковэ

Геаграфія правіць

Вёска Лабковэ размешчана за 52 км ад абласнога цэнтра і за 19 км ад раённага цэнтра, на правым беразе ракі Янчэкрак, ніжэй па цячэнні на адлегласці 1,5 км размешчана вёска Кам’янскэ. Побач пралягае аўтамабільная дарога тэрытарыяльнага значэння Т 0812[1]. Працягласць межаў вёскі з поўначы на поўдзень складае 2 км 659 м[2]. Самая блізкая чыгуначная станцыя Таўрыйск (за 19 км).

Гісторыя правіць

Вёска заснавана ў 1892 годзе. У 1942 годзе вёска пазначана на карце РСЧА[3].

12 чэрвеня 2020 года, у ходзе дэцэнтралізацыі, вёска ўвайшла ў склад Стэпагорскай пасялковай абшчыны[4]. Да гэтага органам мясцовага самакіравання быў Пяціхацкі сельскі савет.

З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну вёска была часова акупавана расійскай арміяй.

11 чэрвеня 2023 года Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі вёску ад расійскіх войск. Па паведамленням старшыні Стэпагорскай пасялковай абшчыны Ірыны Кандрацюк, у вёсцы мясцовых жыхароў не засталося пасля акупацыі расійскімі войскамі. Да расійскага ўварвання ў вёсцы пражывала каля 70 жыхароў і яны амаль усе з’ехалі падчас акупацыі. Заставаліся вельмі працяглы час толькі сем чалавек, але яны таксама з’ехалі[5][6].

Зноскі

  1. Село Лобкове: онлайн путівник Лобковим (англ.). travels.in.ua. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  2. Карта села Лобкове, Василівський район. zp.2ua.org. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  3. Мапи РСЧА. www.etomesto.ru. Праверана 11 чэрвеня 2023. (руск.)
  4. Кабінет Міністрів України — Про визначення адміністративних центрів та затвердження територій територіальних громад Закарпатської області (укр.). www.kmu.gov.ua. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  5. На Запорізькому напрямку звільнили три населені пункти. suspilne.media (12 чэрвеня 2023).
  6. "ТСН". 12 червня 2023. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі правіць