Лагойскае замчышча

Лагойскае гарадзішча-замчышча — археалагічны помнік, размешчаны на правым беразе ракі Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку, горад Лагойск, Мінская вобласць, Беларусь).

Гарадзішча
Лагойск
54°12′14″ пн. ш. 27°50′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Статус гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі
Map

Пляцоўка плошчай 1,5 га умацавана валам вышынёй 3 м і ровам. Даследаваў у 1966, 1968, 1971 гадах Г. В. Штыхаў, раскапана 420 м². Культурны пласт 0,8—1,2 м, у паўночна-ўсходняй частцы раскопу — да 1,7 м; мае 2 гарызонты з пясчанай праслойкай паміж імі. У ніжнім гарызонце знойдзены невялікі гаршчок з лінейным арнаментам 2-й паловы X стагоддзя, некалькі абломкаў ляпнога посуду, шмат фрагментаў кухонных гаршкоў, пашыраных у Полацкай зямлі ў XI—XIII стагоддзях, жалезныя наканечнікі стрэл, шпоры, стрэмя, дэталі замкоў, спружынныя нажніцы, фігурны разец (лыжкар), ключы ад навясных замкоў, гіра ад вагаў, шыферныя прасліцы, фрагменты шкляных каляровых бранзалетаў, касцяныя трапецападобныя грабяні, абломкі амфар, керамічныя пліткі для падлогі (адна з іх квадратная, памерамі 8x8 см, таўшчынёй 2 см, пакрытая жоўтай палівай, у гліне шмат жарствы), вырабы з каляровых металаў (бронзавыя падвеска-канёк з цыркульным арнаментам, падковападобная спражка). У верхнім гарызонце знойдзены абломкі пасудзін з зялёнай палівай і пячная кафля, непаліваныя гаршкі XIV—XVII стагоддзяў, будаўнічыя матэрыялы XVI—XVIII стагоддзяў — цэгла і зялёная паліваная кафля. Пры зачыстцы вала з унутранага боку на глыбіні 1 м знойдзены фрагменты паліванай кафлі і посуду XVI—XVIII стагоддзяў разам з абломкамі керамікі XII—XII стагоддзяў. 3 поўдня да замчышча прымыкаў пасад старажытнага горада, культурны пласт якога моцна пашкоджаны перакопамі. Славянскае паселішча на рацэ Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілі ў пісьмовыя крыніцы.

Літаратура правіць

  • Акуліч, С., Сасноўскі, Б. Лагойск: гісторыка-эканамічны нарыс / С. Акуліч, Б. Сасноўскі. — Мн.: Беларусь, 1979. — 77, [1] с.: іл., партр. — (Гарады Беларусі).
  • Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5—6. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Штыхов, Г. В. Археологические раскопки в Орше и Логойске / Г. В. Штыхов // Доклады к XI конференции молодых ученых Белорусской ССР (ноябрь 1967 г.) / АН БССР, Отделение общественных наук, Совет молодых ученых. — Мн.: [б. и.], 1967. — 444 с.: ил.
  • Штыхов, Г. В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.) / Г. В. Штыхов; АН БССР, Институт истории. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 159 .

Спасылкі правіць