Лакамая Буда[1] (руск.: Лакомая Буда) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Лакамабудскага сельскага паселішча.

Сяло
Лакамая Буда
руск.: Лакомая Буда
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243062
Код АКАТП
Лакамая Буда на карце Расіі ±
Лакамая Буда (Расія)
Лакамая Буда
Лакамая Буда (Бранская вобласць)
Лакамая Буда

Гісторыя правіць

Сяло вядома з сярэдзіны XVII ст.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі