Нацкі сельсавет (Ганцавіцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Лактышскі сельсавет)
На́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Нач (да 1954 года — вёска Лактышы).
Нацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нач |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 306 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Лактышскі сельсавет у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Лактышы. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Нацкі, цэнтр перанесены ў вёску Нач[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Нацкага сельсавета было 8 населеных пунктаў[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1306 чалавек[3], з іх 98,7 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 18. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.