Ламітан (тагальск.: Lamitan) — горад на поўдні Філіпінаў, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Басілан. Насельніцтва (2015 г.) — 74 782 чал.

Горад
Ламітан
Lamitan
Lamitan City Hall.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
354,45 км²
Вышыня цэнтра
300 м
Насельніцтва
74782 чалавекі (2015)
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+63 (0)62
Паштовы індэкс
7302
Афіцыйны сайт
Ламітан на карце Філіпінаў
Ламітан (Філіпіны)
Ламітан

ГеаграфіяПравіць

Ламітан знаходзіцца на поўначы вострава Басілан. Месціцца на схілах пагоркаў да 300 м над узроўнем акіяну. Характэрны спрыяльны трапічны клімат з сярэдняй тэмпературай +27°C і адсутнасцю сталых тайфунаў. У непасрэднай блізкасці ад горада месцяцца пясчаныя пляжы і маляўнічыя вадаспады.

ГісторыяПравіць

Ламітан узнік у 1886 г. як рэзідэнцыя князя Педра Куэваса, які захапіў уладу сярод яканаў і імкнуўся аб'яднаць іх землі. У 1899 г. Ламітан быў далучаны амерыканцамі да Філіпінаў, аднак нашчадкі П. Куэваса працягвалі кіраваць у ім да 1936 г. У 2017 г. горад стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Басілан.

ЭканомікаПравіць

Асноўныя галіны эканомікі: абслугоўванне і турызм. Ламітан прыцягвае блізкасцю да найбольш славутых мясцін Басілана. Працуюць 4 каледжы. У канцы чэрвеня арганізуецца штогадовы фестываль, прысвечаны заснаванню горада.

СпасылкіПравіць