Басілан (тагальск.: Basilan) — найбуйнейшы востраў архіпелага Сулу. Складае асобную правінцыю з адміністрацыйным цэнтрам у Ламітане (да 2017 г. — у горадзе Ісабэла). Плошча — 1234,2 км². Насельніцтва (2010 г.) — 293 322 чал.

Басілан
тагальск. Basilan
US Navy 060529-N-6501M-060 The Military Sealift Command (MSC) hospital ship, USNS Mercy (T-AH 19), is anchored off of the coast of Zamboanga City, during its one week visit.jpg
Бераг
Характарыстыкі
Плошча1 234,2 км²
Насельніцтва293 322 чал.
Шчыльнасць насельніцтва237,66 чал./км²
Размяшчэнне
6°34′00″ пн. ш. 122°03′00″ у. д.HGЯO
АрхіпелагСулу
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Басілан (Філіпіны)
Басілан
Басілан
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Басілан месціцца на паўднёвым усходзе мора Сулу, адзелены пралівам (каля 17 км) ад буйнога вострава Мінданаа. Суша сфарміравалася ў выніку тэктанічнага нахілу дна акіяна. Паверхня гарыстая. Усяго на Басілане налічваецца 22 гары. Навышэйшай з'яўляецца гара Басілан (998 м).

Басілан знаходзіцца за межамі пояса тайфунаў. Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +26,6°C. Гадавая колькасць ападкаў — 1100 мм.

ПрыродаПравіць

У мінулым востраў Басілан быў пакрыты трапічным лесам. У нашы дні захавалася меней за 3000 га ляснога фонду. Тут налічваецца каля 88 відаў флоры. Фаўна сушы бедная, прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, земнаводнымі. З сысуноў вядомы толькі 2 віды кажаноў.

ГісторыяПравіць

[[Выява:Fort Isabella Segunda.jpg|thumb|left|Іспанская крэпасць у Ісабэле], 1901 г.] Да XV ст. Басілан з'яўляўся цэнтрам дзяржавы Кумаларанг, адкуль у Кітай прывозілі жэмчуг. У XVIIXIX стст. востраў аспрэчваўся паміж Іспаніяй і султанатам Сулу. Мусульмане з Сулу сяліліся пераважна на паўднёвым беразе, хрысціяне з іспанскіх валоданняў — вакол горада Ісабэла. Астатнюю частку насялялі тубыльцы якан. У 1899 г. востраў быў акупаваны ЗША і далучаны да Філіпінаў.

У другое дзесяцігоддзе XX ст. Басілан стаў важным эканамічным цэнтрам сельскагаспадарчай вытворчасці экспартных культур і лесанарыхтовак. Тут з'явіліся буйныя камерцыйныя плантацыі гевеі і какосавай пальмы, якія належылі пераважна іншаземным кампаніям. Гэта прывяло да крызісу традыцыйнага ладу жыцця і пралетарызацыі сельскага насельніцтва. Сітуацыя мала змянілася пасля таго, як у 1946 г. Філіпіны абвясцілі незалежнасць. Мясцовыя ўлады фарміраваліся пераважна з ліку хрысціян і мусульман поўдню. Якан складалі большасць астравіцян, аднак амаль не былі прадстаўлены ў мясцовых органах кіравання. У 1970-я гг. сітуацыя нават пагоршылася з-за рэлігійных сутычак і тэрарызму.

У 1973 г. Басілан быў вылучаны ў асобную правінцыю. У 2001 г. далучаны да аўтаномнага рэгіёна ў Мусульманскім Мінданаа. На востраве развіваюцца турызм, робяцца захады для аднаўлення прыбытковасці сельскай гаспадаркі.

ГалерэяПравіць

СпасылкіПравіць