Сулу (тагальск.: Sulu) — архіпелаг на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Філіпінаў. Агульная плошча — 4 068 км². Насельніцтва (2010 г.) — 1 378 162 чал.

Сулу
тагальск. Sulu
Panampangan Island.jpg
Востраў Панампанган
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўБасілан 
Агульная плошча4 068 км²
Насельніцтва1 378 162 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва338,78 чал./км²
Размяшчэнне
5°59′17″ пн. ш. 121°06′24″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Сулу (архіпелаг) (Філіпіны)
Сулу
Сулу
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Архіпелаг Сулу выцягнуты на 450 км паміж буйнымі астравамі Калімантан і Мінданаа. З паўночнага захаду ён амываецца морам Сулу, з паўднёвага ўсходу — морам Сулавесі.

Вылучаюцца некалькі груп астравоў, кожная з якіх засяроджана вакол буйных астравоў Басілан, Джало, Таві-Таві, Сібуту, Мапун і інш. Астравы з'яўляюцца вяршынямі падводных хрыбтоў, утвораных у выніку тэктанічнага нахілу дна акіяна. Большая частка сушы — гэта конусы старажытных патухлых вулканаў, але Таві-Таві і некаторыя меньшыя па плошчы астравы сфарміраваны вапнякамі, што на працягу тысячагоддзяў адкладаліся на дне і былі падняты над паверхняй падчас тэктанічных зрухаў.

Клімат экватарыяльны вільготны. На працягу года сярэдняя тэмпература вагаецца ад +24°C да +32°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў перавышае 2000 мм. Найбольш дажджлівы і хмарны месяц — кастрычнік. Найбольш спякотныя месяцы — красавік і май.

Архіпелаг Сулу знаходзіцца ў зоне частых тайфунаў і землятрусаў.

ПрыродаПравіць

Архіпелаг Сулу знакаміты сваімі трапічнымі лясамі. Вылучаюцца прыбярэжныя лясы, мангравыя зараснікі, нізінныя дажджавыя лясы, хмызнякі. Шырока прадстаўлены дыптэракарпавыя, міртакветныя і мальпігіякветныя расліны, пальмы і папараці.

Для наземнай фаўны характэрны дробныя сысуны і яшчаркі. Астравы насяляюць 189 відаў птушак, 22 з якіх — эндэмікі. У навакольных водах сустракаюць марскіх чарапах, дэльфінаў, акул, розныя віды каралаў.

ГісторыяПравіць

Прынята лічыць, што людзі з'явіліся ў рэгіёне Сулу ў каменным веку. Найбольш старажытныя археалагічныя знаходкі датуюцца 6 і 5 тысячагоддзямі да н.э. Архіпелаг з'яўляўся своеасаблівым мастом для міграцыі старажытных аўстранезійцаў з Тайваня праз Філіпіны на Зондскія астравы. Іх нашчадкамі з'яўляюцца этнічныя групы сама-баджа, якан і таўсуг (сулук), што насяляюць Сулу ў нашы дні.

Упершыню архіпелаг узгадваецца ў пісьмовых крыніцах каля 1365 г. як частка марской імперыі Маджапахіт. У пачатку XV ст. узнік султанат Сулу. Яго росквіт прыйшоўся на канец XVII — пачатак XVIII ст. з ростам гандлёвай актыўнасці і пірацтва на захадзе Ціхага акіяна. У 1521 г. архіпелаг быў адкрыты іспанскай экспедыцыяй на чале Х. С. Элькана. Пашырэнне іспанскіх калоній на Філіпінах прывяло да канфлікту паміж султанатам і еўрапейскім каралеўствам. Пасля шматлікіх войн у 1851 г. іспанцы захапілі Джало, дзе знаходзілася рэзідэнцыя султанаў Сулу.

 
Павешанне паўстанцаў у Джало, 1911 г.

У 1898 г. Філіпіны былі акупаваны ЗША. У вайне з іспанцамі амерыканскае камандванне імкнулася прыцягнуць дапамогу мусульман Сулу і Манданаа, а таму падпісалі з імі дагавор, у якім абяцалі ўзнавіць аўтаномію султаната пад пратэктаратам ЗША і захаваць рабства. Пасля перамогі артыкул пра рабства быў выдалены амерыканскімі палітыкамі, што стала падставай для мусульманскага паўстання 18991913 гг. У 1904 г. Тэадор Рузвельт адмяніў дзеянне дагавора. У 1917 г. аўтаномія Сулу была скасавана.

Падчас II Сусветнай вайны, калі Філіпіны былі акупаваны Японіяй, многія выхадцы з Сулу ўдзельнічалі ў руху супраціўлення хураментада. Пасля абвяшчэння незалежнасці Філіпінаў у 1946 г. жыхары Сулу звычайна падтрымлівалі палітыкаў, якія імкнуліся да аўтаноміі мусульманскай меньшасці. У 1976 г. гэта прывяло да штурму Джало ўрадавымі войскамі. У 2002 г. мусульманскія тэрарысты захапілі заложнікаў на Басілане. Ваенныя дзеянні працягваліся да 2019 г., што прывяло да пагаршэння эканамічнай і гуманітарнай сітуацыі.

У 1989 г. архіпелаг увайшоў у склад аўтаномнага рэгіёна ў мусульманскім Мінданаа (з 2019 г. — Бангсамора).

СпасылкіПравіць

  Sulu Islands даведнік на сайце Wikivoyage