Мапун (тагальск.: Mapun) — востраў у моры Сулу. Плошча — 77 км². Разам з суседнімі астравамі складае аднайменны муніцыпалітэт (181,3 км²) у складзе правінцыі Таві-Таві на поўдні Філіпінаў. Насельніцтва (2015 г.) — 26597 чал.

Мапун
тагальск. Mapun
Характарыстыкі
Плошча77 км²
Насельніцтва26 597 чал.
Шчыльнасць насельніцтва345,42 чал./км²
Размяшчэнне
7°00′19″ пн. ш. 118°28′26″ у. д.HGЯO
АкваторыяСулу
Краіна
Мапун (Філіпіны)
Мапун
Мапун
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Востраў Мапун месціцца на поўдні мора Сулу за 102 км ад узбярэжжа буйнога вострава Калімантан. Мае вулканічнае паходжанне. На востраве 26 узвышшаў. Найвышэйшы пункт — гара Ліран (336,8 м). Маюцца 2 кратэрных возеры з прэснай вадою: Данаа (24 га) і Сінгуанг (28 га). У цэнтральнай частцы сцёкі даджавых вод фарміруюць возера Сапах (69 га) з забалочанымі берагамі.

Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 994 мм. Сярэдняя тэмпература на працягу года трымаецца каля +27°C.

Гісторыя

правіць

У XVI ст. Мапун уваходзіў у склад султаната Бруней, пакуль у 1578 г. іспанцы не нанеслі паражэнне флоту султана і фармальна не далучылі востраў да сваіх каланіяльных валоданняў. У 1900 г. ЗША выкупілі Мапун у Іспаніі, у 1901 г. далучылі яго да Філіпінаў.

Асаблівасці культуры

правіць

Большасць насельніцтва вострава складаюць джама мапун — асобная этнічная супольнасць, блізкая па мове і культуры да баджа. Іх галоўнымі заняткамі з'яўляюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства. Вырошчваюць сухадольны рыс, какосы, гародніну. У нашы дні значная колькасць джама мапун жыве і працуе ў суседняй Малайзіі або на іншых Філіпінскіх астравах. Асноўная рэлігіяіслам.

Спасылкі

правіць