Сулавесі (мора)
Сулаве́сі (індан.: Laut Sulawesi), Цэлебескае мора — міжвостраўнае мора ў заходняй частцы Ціхага акіяна. Размешчана паміж астравамі Сулавесі, Калімантан, Мінданаа, Сангіхе і архіпелагам Сулу.
Сулавесі | |
---|---|
Плошча | 453 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 6220 м |
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Плошча мора каля 453 тыс. км². Глыбіня да 6220 м (да 5914[1] м). Сярэдняя глыбіня 3364[1] м. Тэмпература на працягу года 27—28 °C. Салёнасць каля 34,5 ‰. Прылівы мора паўсутачныя, вышынёй больш за 3 м.
Паверхневая плыні мора Сулавесі фармуюцца пад дзеяннем плыні Мінданаа. Праз мора Сулавесі воды Ціхага акіяна імкнуцца ў Індыйскі акіян.
У архіпелагу Сулу размешчана мноства каралавых рыфаў, а нізкія берагі Калімантана займаюць у асноўным мангравыя лясы. Галоўныя парты — Манада і Таракан (Інданезія)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сулавеси // Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 717. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)
- Сулаве́си, Целебеское мора // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 457. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Сулаве́си // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 644. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.