Лансэлот Эндрус
Лансэлот Эндрус (англ.: Lancelot Andrewes; 1555—25 верасня 1626) — англійскі клірык, біскуп Чычэстэрскі (1605–1609), Ілійскі (1609–1619), Вінчэстэрскі (1619–1626), значны ўдзельнік працы над Бібліяй караля Якава.
Лансэлот Эндрус | |
---|---|
Lancelot Andrewes | |
Род дзейнасці | Біскуп Вінчэстэрскі |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1555[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1626[2][3][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лансэлот Эндрус нарадзіўся ў Лондане і атрымаў адукацыю ў Кэмбрыджы, стаў святаром у 1580 годзе. Палемізуючы з каталіцкімі поглядамі, Эндрус дыстанцыянаваўся і ад пазіцый кальвінізму адносна перадвызначэння, і лічыцца ў гэтым сэнсе перадвеснікам рэформаў Уільяма Лода. Карыстаўся прыхільнасцю караля Якава I і быў сярод ключавых фігур стварэння афіцынага перакладу Святога Пісьма на англійскую мову, так званай Бібліі караля Якава.
Зноскі
- ↑ Lancelot Andrewes // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Lancelot Andrewes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.