Ларыса Іванаўна Данілава
Ларыса Іванаўна Данілава (нар. 1956) — беларуская ўрач-эндакрынолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2].
Ларыса Іванаўна Данілава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1956 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, эндакрынолаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
![]() Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь[d] Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[d] (2011) Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d] (2006) Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d] (2013) |
Біяграфія
правіцьСкончыла лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (дыплом з адзнакай) у 1979 г. Пасля праходжання інтэрнатуры працавала ў 1-ай гарадской клінічнай бальніцы ўрачом тэрапеўтам (1980—1982 гг. — гастраэнтэралогія)[3].
1982—1885 гг. — навучанне ў аспірантуры на кафедры тэрапіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў пад кіраўніцтвам прафесара А. С. Чыжа і прафесара І. Б. Ліўшыца[3].
1985—1991 гг. — асістэнт кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Са снежня 1991 г. пасля праходжання па конкурсе загадвала лабараторыяй дыягностыкі і карэкцыі эндакрынных парушэнняў дарослага насельніцтва НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі па 1998 г[3].
З 1998 г. і па цяперашні час — загадчыца кафедры эндакрыналогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па аўтаімунных хвароб эндакрыннай сістэмы і праблемах цукровага дыябету[2].
Старшыня Беларускай асацыяцыі эндакрынолагаў, член Міжнароднай федэрацыі дыябету і асацыяцыі клінічных эндакрынолагаў, Еўрапейскай асацыяцыі па вывучэнні дыябету. Член рэдакцыйных калегій эндакрыналагічных часопісаў (Расія, Украіна, Азербайджан)[3].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана Ганаровай граматай Дзяржаўнага Камітэта па навуцы і тэхналогіях Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011), Ганаровымі граматамі міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2006, 2013). медалём «Францыска Скарыны» (2014)[3].
Зноскі
- ↑ а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-189963&strq=l_siz=20
- ↑ а б в Данилова, Лариса Ивановна (доктор медицинских наук; род. 1956) (руск.)
- ↑ а б в г д Данилова Лариса Ивановна Архівавана 7 лістапада 2022. (руск.)
Літаратура
правіць- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
- Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). ― Минск, 2006.