Ларыса Васілеўна Явец
Ларыса Васілеўна Явец (нар. 13 лютага 1941, с. Кзыл-Тэпа, Бухарская вобласць, Узбекістан) — беларускі ўрач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1990).
Ларыса Васілеўна Явец | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лютага 1941[1] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | педыятр, выкладчыца ўніверсітэта, урач, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1964).
Працавала ў Маламажэйкаўскай ўчастковай бальніцы (Лідскі раёна, 1964—1966 і 1967—1968), Лідскай дзіцячай бальніцы (1966—1967), Яслі-садзе № 57 г. Гродна (1968), Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (1968—1970, урач-ардынатар), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1970; у 1989—1990 — прафесар кафедры дзіцячых хвароб, 1990—1999 — загадчык кафедры педыятрыі № 1).
Сям’я правіць
- Муж Міхаіл Аляксеевіч Явец (нар. 1938) — беларускі ўрач-фармаколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1972).
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя інтарэсы: сіндром парушанага ўсмоктвання ў дзяцей; алергічныя хваробы ў дзяцей; уплыў экалагічна неспрыяльных фактараў на стан здароўя дзяцей Беларусі.
Узнагароды правіць
Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1987).
Заўвагі правіць
Літаратура правіць
- Клинико-патогенетическая характеристика синдрома непереносимости молока у детей грудного возраста : автореферат диссертации … доктора медиинских наук : 14.00.09 / Евец Лариса Васильевна. — Москва, 1988.
- Явец Ларыса Васільеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 227.
- Евец Лариса Васильевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 483.
- Евец Лариса Васильевна // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 87—88.
- Евец Лариса Васильевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 375.