Ларэта Асанавічуце

Ларэта Асанавічуце (літ.: Loreta Asanavičiūtė, 22 красавіка 1967, Вільня, Літоўская ССР, СССР − 13 студзеня 1991, Вільня, Літва) − удзельніца літоўскай вызваленчай барацьбы ў 1991 годзе, першая ахвяра і адзіная жанчына сярод забітых падчас штурма Вільнюскага тэлецэнтра спецпадраздзяленнем «Альфа».

Ларэта Асанавічуце
Дата нараджэння 22 красавіка 1967(1967-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1991(1991-01-13) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Вялікі крыж ордэна Крыжа Віціса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 22 красавіка 1967 года ў Вільні ў сям’і Сцяпаса і Стасі Асанавічусаў была трэцім дзіцём у сям’і, мела старэйшых брата Бронюса і сястру Рэнату. У 1982 годзе скончыла 8 класаў і ўладкавалася на Аўшрайскую фабрыку вучаніцай швачкі; з 1983 г. працавала швачкай у аб’яднанні «Dovana»[1].

Паралельна з працай навучылася ў Віленскай вячэрняй школе № 1, якую скончыла ў 1985 годзе. У 1988 годзе паступіла ў Віленскі фінансавы тэхнікум, які скончыла ў 1990 годзе па спецыяльнасці бухгалтарка. Падчас вучобы ў школе захаплялася літоўскімі народнымі песнямі і танцамі, удзельнічала ў самадзейнасці. З 1986 года была ўдзельніцай фальклорнага ансамбля аб’яднання «Dovana», дзе і працавала[2].

23 жніўня 1989 года ўдзельнічаў у гістарычным «Балтыйскім шляху», прысвечаным 50-годдзю Пакта Молатава-Рыбентропа.

13 студзеня 1991 года памёрла ў Вільні. Абараняючы незалежнасць Літвы, разам з іншымі віленчукамі яна стаяла на варце Тэлевізійнай вежы, абараняючы яе ад захопу. Была расціснута танкам савецкага войска. Памерла ў шпіталі Чырвонага Крыжа ад атрыманых раненняў[3].

16 студзеня 1991 года была пахавана разам з іншымі ахвярамі 13 студзеня на Антокальскіх могілках у Вільні[4].

 
Могілка Ларэты Асанавічуце на Антакальскіх могілках, Вільня

Узнагароды

правіць

15 студзеня 1991 года за гераічную мужнасць і стойкасць, праяўленыя пры абароне свабоды і незалежнасці Літвы, пасмяротна ўзнагароджаная ордэнам Крыжа Віціса 1-й ступені[5].

Памяць

правіць

Адна з віленскіх вуліц у Каралінішках носіць імя Ларэты Асанавічуце. На сцяне дому, дзе жыла Ларэта Асанавічуце, вісіць мемарыяльная дошка ў памяць гераіні[6].

Зноскі

  1. Артыкул пра Ларэту Асанавічуце на сайце Сейма Літоўскай Рэспублікі, https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=37313&p_k=1
  2. Артыкул пра Ларэту Асанавічуце на сайце Сейма Літоўскай Рэспублікі, https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=37313&p_k=1
  3. Sausio 13-osios žmonės. Gydytoja Vida Kudzienė: kai atvežė tanko pervažiuotą Loretą Asanavičiūtę, medikams kūnas ėjo pagaugais, https://www.15min.lt/naujiena/aktualu/lietuva/sausio-13-osios-zmones-gydytoja-vida-kudziene-kai-atveze-tanko-pervaziuota-loreta-asanaviciute-medikams-kunas-ejo-pagaugais-56-190007
  4. Артыкул пра Ларэту Асанавічуце на сайце Сейма Літоўскай Рэспублікі, https://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=37313&p_k=1
  5. «The TV Tower. Memorials and Museum. Vilnius». coldwarsites.net, https://coldwarsites.net/country/lithuania/the-tv-tower-memorials-and-museum-vilnius/ Архівавана 3 ліпеня 2022.
  6. «Loretos Asanavičiūtės gatvė Vilniuje — Vilniaus katalogas». vilnius21.lt, http://vilnius21.lt/lasanaviciutes-g4112204.html