Ласо
Ласо (ад ісп.: lazo — пятля), таксама аркан або ларыят — вяроўка з пятлёй на канцы, прызначаная для накідвання вакол цэлі і наступнага зацягвання пры нацяжэнні вяроўкі. Вядомы атрыбут амерыканскіх каўбояў.
Звычайна выкарыстоўваюць у радэа ў якасці атракцыёну, таксама выкарыстоўваецца для лоўлі жывёлы або для іншых бытавых мэтаў на сучасных працоўных ранча. Пасля злову жывёлы ласо можа быць абвязаны вакол ражка, тыповага атрыбуту каўбойскага сядла.
Ласо робяць са шчыльнай вяроўкі, каб пятля заставалася адкрытай пры кіданні.