Ласэ Артуры Вірэн (фінск.: Lasse Artturi Virén; нар. 22 ліпеня 1949, Мюрскюля) — фінскі бягун на доўгія дыстанцыі, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.

Ласэ Вірэн
фінск.: Lasse Virén
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[4][5]
Імя пры нараджэнні фінск.: Lasse Artturi Virén[3]
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 22 ліпеня 1949(1949-07-22)[1][2][…] (74 гады)
Грамадзянства
Рост 180 см[6]
Вага 60 кг[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алімпійскі чэмпіён 1972 і 1976 гадоў на дыстанцыях 5000 і 10 000 м (1972 — з сусветным рэкордам); першы ў гісторыі, хто здолеў выйграць дыстанцыі 5000 і 10 000 м на двух Гульнях запар (яго дасягненне паўтарыў у 2016 годзе Махамед Фара). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1974 года на дыстанцыі 5000 м. Усталяваў 3 сусветныя рэкорды: 2 мілі — 8.14,0, 5000 м — 13.16,4, 10 000 м — 27.38,4 (1972).

Зноскі

  1. Lasse Viren // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lasse Viren // World Athletics database
  3. а б Lasse Virén // Finnish MP databaseХельсінкі: Эдускунта. Праверана 12 верасня 2022.
  4. BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  5. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.
  6. а б Olympedia — 2006.