Ласіца (возера, басейн ракі Ласіца, каля вёскі Казлоўшчына)

Ла́сіцавозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ласіца (прыток Галбіцы), за 33 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы.

Ласіца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136,4[1] м
Даўжыня 1,4 км
Шырыня 0,51 км
Плошча 0,46 км²
Аб’ём 0,0011 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,5 км
Найбольшая глыбіня 3,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,8 км²
Упадаюць рака Ласіца
Выцякаюць рака Ласіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ласіца (Беларусь)
Ласіца
Ласіца
Ласіца (Віцебская вобласць)
Ласіца
Ласіца
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Плошча ваверхні возера 0,46 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,51 км, даўжыня берагавой лініі 3,5 км. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Плошча вадазбору 108 км².
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Вышыня схілаў 10—11 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. На возеры востраў плошчай 0,2 га. Праз возера працякае рака Ласіца.

Каля возера вёскі Казлоўшчына і Ласіца. Уздоўж усходняга берага пралягае аўтамабільная дарога Н3347.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-031. Стан мясцовасці на 1983 г.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 20011. — 3 000 экз. (руск.)