Лаўрэнцьеўскі ўніверсітэт

Лаўрэнцьеўскі ўніверсітэт (англ.: Laurentian University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Грэйтэр-Садберы ў правінцыі Антарыа, Канада.

Лаўрэнцьеўскі ўніверсітэт
англ.: Laurentian University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Laurentian University
Заснаваны 1960
Студэнты 9 323[1], 8 948[1], 8 840[1], 9 044[1], 9 602[1], 9 430[1], 9 180[1], 9 154[1], 9 342[1], 9 400[1], 9 246[1], 8 943[1], 8 632[1], 9 100[1], 8 657[1], 8 792[1], 8 209[1], 5 816[1], 5 969[1], 6 306[1] і 7 625[1]
Размяшчэнне Грэйтэр-Садберы, Антарыа, Канада
Сайт laurentian.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Зарэгістраваны 28 сакавіка 1960 года. Назва паходзіць ад размешчанага побач заказніка Лаўрэнцьеўскага возера. Універсітэт сёння прапануе мноства ступеняў бакалаўра, магістра і доктара. Гэта двухмоўны (франка-англійскі) універсітэт, буйнейшая інстытуцыя ў галіне двухмоўнай дыстанцыйнай адукацыі ў Канадзе. Універсітэт прапануе адукацыйныя праграмы па шматлікіх спецыяльнасцях, уключаючы мастацтва, сацыяльныя навукі, прыродазнаўчыя навукі, архітэктуру, інжынерыю, горную справу, ахову здароўя, кіраванне бізнесам, фінансы і крыміналістыку.

Структура правіць

Факультэты правіць

  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт адукацыі і здароўя
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт прыродазнаўчых навук, інжынерыі і архітэктуры

Школы правіць

  • Школа інжынерыі
  • Школа горнай справы
  • Школа навук аб Зямлі
  • Школа архітэктуры
  • Школа адукацыі
  • Школа вольных мастатцваў
  • Школа адносін з карэннымі народамі
  • Школа прыродазнаўчых навук
  • Школа кінезіялогіі і навук пра здароўе
  • Школа спартыўнага кіравання
  • Школа медсястрынства
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа паталогій маўлення (лагапедыі)

Спасылкі правіць

Заўвагі правіць