Ла-Мадалена (нацыянальны парк)

Нацыянальны парк архіпелага Ла-Мадале́на (італ.: Parco nazionale dell'Arcipelago di La Maddalena) — нацыянальны парк на поўначы аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Займае шэраг астравоў і навакольныя марскія прасторы вакол архіпелага Ла-Мадалена. Агульная плошча — 201,46 км².

Нацыянальны парк архіпелага Ла-Мадалена
Parco nazionale dell'Arcipelago di La Maddalena
Выспы Маначы
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Італія
Найбліжэйшы горад Ла-Мадалена
Плошча 201,46 км²
Дата заснавання 1994
Кіруючая арганізацыя Міністэрства навакольнага асяродзя Італіі
Сайт La Maddalena Archipelago National Park
physical
Нацыянальны парк архіпелага Ла-Мадалена
Нацыянальны парк архіпелага Ла-Мадалена

Нацыянальны парк быў створаны ў 1994 г. па ініцыятыве жыхароў камуны Ла-Мадалена. Плошча сушы складае 5 100 га, марскіх прастораў у праліве Баніфача — 15 046 га. На тэрыторыі парка захоўваюцца адметныя ландшафты астравоў заходняга Міжземнамор'я, а таксама марское асяроддзе, населенае кітамі і іншымі марскімі сысунамі.

Спасылкі правіць