Леандра Басана
Леандра Басана (італ.: Leandro Bassano, 10 ліпеня 1557 — 15 красавіка 1622) — венецыянскі мастак, трэці сын Якапа Басана. Разам са сваім братам Франчэска ён вучыўся ў майстэрні бацькі, затым працаваў у майстэрні ў Венецыі, якую стварыў ягоны брат. Як і бацька, Леандра таксама цікавіўся рэлігійнай тэматыкай («Вавілонская вежа», «Сусана і старцы», «Маленне аб чашы», «Майсей, які здабыў ваду са скалы»), але быў таксама вядомы і як партрэтыст.
Леандра Басана | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1557[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1622[3][1][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Якапа Басана |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каля 1575 года ён, па жаданні бацькі ўзначаліў іх сямейную майстэрню ў Басана-дэль-Грапа. Пасля смерці бацькі і самагубства Франчэска Леандра вярнуўся ў венецыянскую майстэрню. Там ён працаваў у стылі Тынтарэта.
З часам яго папулярнасць узрастала. Венецыянскі дож нават прысвяціў яго ў рыцары ў канцы 1590-х гадоў. Браў удзел у роспісе Царквы Іль Рэдэнторэ, Сабора Санці-Джавані э Паала і Палаца дожаў. Стварыў партрэт Праспера Альпіні.
Большасць яго работ не маюць дакладнай датыроўкі, а аўтарства некаторых дакладна не ўстаноўлена. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях, а таксама ў многіх музеях свету: Уфіцы, Эрмітаж, Музей Эшмала, Луўр, Лонданская Нацыянальная галерэя, Ка’Рэцаніка.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Leandro Bassano // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Leandro Bassano // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00013197