Леанід Іванавіч Рудніцкі

пісьменнік

Леанід Іванавіч Рудніцкі (псеўданім В. Бруевіч; 20 кастрычніка 1884, Орша — ?) — беларускі пісьменнік.

Леанід Іванавіч Рудніцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1884(1884-10-20)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1923
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Меў гісторыка-філілагічную адукацыю. З 1910 года настаўнік у гімназіях. З 1920 выкладаў беларускую мову, літаратуру і беларусазнаўства ў Мінскім політэхнічным інстытуце, першай чыгуначнай школе, на агульнаадукацыйных курсах. Са снежня 1923 выкладаў беларускую мову ў БДУ. У Мінску жыў на рагу Набярэжнай і Чычэрынскай, д. 10/2, 1. Далейшы лёс невядомы.

Яго апавяданні з’яўляліся ў газетах «Звон», «Беларусь», «Вольны сцяг» (1919-21), «Чырвоны сейбіт» (1928).

Апавяданні звычайна невялікія, узнімаюць маральна-этычныя праблемы, паказваюць паводзіны людзей у цяжкіх сітуацыях. Антон Луцкевіч звярнуў на іх увагу.

Літаратура правіць

  • Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 6. 1994. Ст. 551.
  • Научные работники СССР без Москвы и Ленинграда. — 1928. — VIII
  • Антон Луцкевіч. Літаратурна-выдавецкая праца ў 1920 годзе

Спасылкі правіць