Леанід Васільевіч Анфімаў

Леанід Васільевіч Анфімаў (нар. 11 красавіка 1954, с. Сіма Юр’еў-Польскага раёна Уладзімірскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Леанід Васільевіч Анфімаў
Сцяг Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
19 жніўня 2014 — 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Аляксандр Якабсон
Пераемнік Іван Церцель
Нараджэнне 11 красавіка 1954(1954-04-11) (69 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1977), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1988). З 1977 па 1984 гады працаваў на розных пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе. З 1984 па 1986 гады з’яўляўся інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Заводскага раённага камітэта КПБ г. Мінска. У 1986—1989 гадах — намеснік старшыні планавай камісіі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. У 1989—1991 гадах узначальваў творча-вытворчае аб’яднанне «Дызайн». З 1991 па 2001 гады працаваў на розных пасадах у Мінскім гарвыканкаме. З 2001 па 2003 гады — начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за банкаўскай сістэмай і рынкам каштоўных папер Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 2003—2004 гадах — дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У 2004—2005 гадах з’яўляўся першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама. З 2005 па 2006 гады — намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 2006—2010 гадах працаваў на пасадзе намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2010 года па кастрычнік 2014 года — першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

14 кастрычніка 2014 года прызначаны Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць