Леанід Веніямінавіч Якабсон

Леанід Веніямінавіч Якабсо́н (руск.: Леони́д Вениами́нович Якобсо́н; 2 (15) студзеня 1904, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 17 кастрычніка 1975, Масква, СССР) — савецкі артыст балета, балетмайстар, кіраўнік трупы «Харэаграфічныя мініяцюры» (цяпер «Тэатр балета імя Леаніда Якабсона»); заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1957). Лаўрэат Сталінскай прэміі II ступені (за балет «Шурале», 1951).

Леанід Веніямінавіч Якабсон
Дата нараджэння 2 (15) студзеня 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1975(1975-10-17) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія харэограф, балетмайстар, артыст балета
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў яўрэйскай сям’і. Яго бацька Беніямін Самуілавіч Якабсон (?—1915), быў агентам па зборы аб’яў «Гандлёва-прамысловай газеты»; маці, Вера Міхайлаўна Якабсон (у дзявоцтве Торын, ?—1931), хатняй гаспадыняй. Сям’я жыла на 5-й Раждзественскай лініі, дом 49. У Пецярбургу не пазней 1890-х гадоў пасяліўся яго дзед — скрыпач аркестра Марыінскага тэатра Самуіл Вульфавіч Якабсон (1822—1904).

У 11 гадоў застаўся без бацькі. Скончыў 102 СЕТШ I і II ступені Валадарскага раёна Ленінграда (цяпер гімназія № 155 Цэнтральнага раёна горада). Удзельнік кругасветнага падарожжа «900 петраградскіх дзяцей». Балетную адукацыю атрымаў у Ленінградскім тэатральным вучылішчы (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай) (педагог — У. І. Панамароў). У 1926—1933 гадах — танцоўшчык, у 1942—1950 і ў 1955—1975 гадах — балетмайстар Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава (з якім у час вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Молатаве).

Разам з Пятром Гусевым быў ініцыятарам стварэння ленінградскай балетнай трупы «Харэаграфічныя мініяцюры» (цяпер Тэатр балета імя Леаніда Якабсона). З 1969 года і да сваёй смерці быў яе балетмайстрам і мастацкім кіраўніком.

Памёр 17 кастрычніка 1975 года на 72-м годзе жыцця ў Крамлёўскай бальніцы ў Маскве. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.

Спасылкі правіць