Леанід Міхайлавіч Малчанаў
Леанід Міхайлавіч Малчанаў — беларускі кінарэжысёр.
Леанід Малчанаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Леанід Міхайлавіч Малчанаў |
Прафесія | кінарэжысёр |
IMDb | ID 4721140 |
Біяграфія
правіцьЗ 1924 — рэжысёр кінастудый Межрабпом-Русь (з 1928 — Межрабпомфильм), 3-й фабрыкі Дзяржкіно , Белдзяржкіно[1].
Як сцэнарыст выступіў пры стварэнні фільма 1928 года «Василисина победа»[2].
Разам з Іосіфам Бахарам у 1934 годзе зняў фільм «Палескія рабінзоны» — экранізацыю аднайменнай аповесці Я. Маўра пра юных натуралістаў[3]. Фільм захаваўся не цалкам, у ім адсутнічаюць заключныя 5-ая і 6-ая часткі[4].
Фільмаграфія
правіць- 1926 — «Отец» (караткаметражны)[2]
- 1926 — «Зелёный змий» (караткаметражны)[2]
- 1927 — «Неоплаченное письмо»[2]
- 1928 — «Василисина победа»[2]
- 1929 — «Хвоі гамоняць»[2]
- 1934 — «Палескія рабінзоны»[2]
Зноскі
- ↑ Молчанов Леонид Михайлович (руск.)
- ↑ а б в г д е ё Молчанов Леонид Михайлович (англ.)
- ↑ Полесские робинзоны (руск.)
- ↑ Ад «Белдзяржкіно» да «Беларусьфільма»
Літаратура
правіць- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2