Хвоі гамоняць
«Хвоі гамоняць», іншыя назвы «Атаман Муха», «Атаман Аса» (руск.: Сосны шумят) — нямы героіка-прыгодніцкі фільм тэлекампаніі Белдзяржкіно, зняты ў 1929 годзе. Экранізацыя па матывах аповесці беларускага пісьменніка Анатоля Вольнага «Два» (1929). Фільм не захаваўся[1].
Хвоі гамоняць | |
---|---|
Сосны шумят | |
Жанр | героіка-прыгодніцкі фільм |
Рэжысёр | Леанід Малчанаў |
Сцэнарыст | Анатоль Вольны, Канстанцін Дзяржавін |
У галоўных ролях |
Іван Капралаў, Іван Качалаў, Вера Пола, М. Шувалаў, Л. Бантышава, А. Кудзелька, Фёдар Слаўскі, Канстанцін Карэнін |
Аператар | Мікалай Казлоўскі, Аркадзь Кальцаты |
Кінакампанія | Белдзяржкіно |
Краіна | СССР |
Год | 2 ліпеня 1929 |
У ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Іван Капралаў | Атаман Аса |
Іван Качалаў | Змітро |
Вера Пола | Алеська |
М. Шувалов | Граф |
Л. Бантышева | Графіня-маці |
А. Кудзелька | Графіня-дачка |
Фёдар Слаўскі | Камердынер і шпік |
Канстанцін Карэнін | Начальнік контрразведкі |
Здымачная група
правіцьАўтар сцэнарыя | Анатоль Вольны, Канстанцін Дзяржавін |
Рэжысёр-пастаноўшчык | Леанід Малчанаў |
Аператар-пастаноўшчык | Мікалай Казлоўскі, Аркадзь Кальцаты |
Мастак-пастаноўшчык | Міхаіл Літвак |
Значэнне фільма
правіцьФільм меў доўгі пракатны лёс — ён ішоў на экранах шмат гадоў, а калі ў 1936 годзе спатрэбіліся новыя копіі, то высветлілася, што адсутнічаюць негатывы амаль дзвюх частак. Пасля гэтага рэжысёру Сяргею Сплашнову і аператару Барысу Рабаву было даручана перазняць і паўтарыць згубленыя сцэны. Гэты выпадак — унікальная з'ява ў гісторыі беларускага кіно[2].