Сяргей Іванавіч Сплашноў
Сярге́й Іва́навіч Сплашно́ў (нар. 10 верасня 1907, Масква, Расійская імперыя — 6 красавіка 1979, Мінск, БССР) — беларускі савецкі рэжысёр і сцэнарыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970).
Сяргей Іванавіч Сплашноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) верасня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1979[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | nm0819274 |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 10 верасня 1907 года ў Маскве. З 1928 па 1929 год працаваў на кінастудыі Межрабпамфільм на пасадзе памочніка рэжысёра, а з 1929 па 1933 год працаваў асістэнтам рэжысёра на кінастудыі Ленфільм.
У 1933 годзе пераехаў у БССР і быў прыняты ў склад кінастудыі Белдзяржкіно, дзе і працаваў аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе ў пачатку вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт і трапіў у акружэнне і апынуўся ў палоне, але яму ўдалося адтуль збегчы і ён далучыўся да партызанскага атрада, быў цяжка паранены і ў сувязі з гэтым быў дэмабілізаваны ў 1944 годзе і вярнуўся на кінастудыю Беларусьфільм.
Памёр 6 красавіка 1979 года ў Мінску.
ФільмаграфіяПравіць
АкцёрПравіць
- 1930 — Весёлая вайна — Жорж.
- 1932 — Пячатка часу — кіраўнік.
РэжысёрПравіць
- 1941 — Песня пра дружбу
- 1948 — Родныя напевы
- 1955 — Зялёныя агні
- 1957 — Нашыя суседзі
- 1973 — Цёшча
СцэнарыстПравіць
- 1938 — Маска (арыгінальны тэкст — Антон Чэхаў) + рэжысёр
- 1938 — Мянтуз (арыгінальны тэкст — Антон Чэхаў) + рэжысёр
- 1959 — Каханне трэба берагчы + рэжысёр
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Sergej Splošnov // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.