Леапольд Фігль (ням.: Leopold Figl; 2 кастрычніка 1902, Руст, Ніжняя Аўстрыя — 9 мая 1965, Вена) — аўстрыйскі палітык, член АНП, федэральны канцлер Аўстрыі ў 1945—1953 гг.

Леапольд Фігль
ням.: Leopold Figl
14-ы федэральны канцлер Аўстрыі
20 снежня 1945 — 2 красавіка 1953
Папярэднік Карл Рэнер
Пераемнік Юліус Рааб
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
26 лістапада 1953 — 9 чэрвеня 1959
Папярэднік Karl Gruber[d]
Пераемнік Бруна Крайскі
прэзідэнт Аўстрыі
31 снежня 1950 — 21 чэрвеня 1951
Папярэднік Карл Рэнер
Пераемнік Тэадор Кёрнер
Нараджэнне 2 кастрычніка 1902(1902-10-02)[1][2][…]
Смерць 9 мая 1965(1965-05-09)[1][3] (62 гады)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З 1931 года — віцэ-старшыня Фермерскай лігі Ніжняй Аўстрыі, з 1933 — старшыня. Пры рэжыме Дольфуса увайшоў у склад федэральнай рады па эканамічнай палітыцы. Пасля аншлюсу арыштаваны і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Дахаў, у маі 1943 года вызвалены, працаваў нафтавым інжынерам, у кастрычніку 1944-га зноў арыштаваны, адпраўлены ў Маўтхаўзен і ў лютым 1945 прысуджаны да пакарання смерцю за «дзяржаўную здраду». У тым жа годзе вызвалены савецкімі войскамі, арганізоўваў забеспячэнне жыхароў Вены харчаваннем. 14 красавіка 1945 г аднавіў Фермерскую лігу і 17 красавіка ўвайшоў разам з ёй у склад створанай Аўстрыйскай народнай партыі (АНП), стаўшы яе віцэ-старшынёй. 27 красавіка стаў в. а. прэм’ер-міністра Ніжняй Аўстрыі і віцэ-прэм’ерам.

Пасля правядзення ў снежні таго ж года свабодных парламенцкіх выбараў, на якіх АНП атрымала пераканаўчую перамогу, сфармаваў вялікую кааліцыю з СПА, якая праіснавала да 1966 года, і стаў канцлерам. 26 лістапада 1953 года Фігль сышоў з пасады канцлера і стаў міністрам замежных спраў Аўстрыі ва ўрадзе Юліуса Рааба, падпісаўшы ў гэтай якасці Дэкларацыю аб незалежнасці Аўстрыі. У 1959 годзе па выніках парламенцкіх выбараў, якія павялічылі прадстаўніцтва сацыялістаў, новым міністрам замежных спраў стаў сябра СПА Бруна Крайскі. Фігль быў абраны старшынёй парламента (Нацыянальнага савета), а з 1962 году стаў прэм’ер-міністрам роднай Ніжняй Аўстрыі, займаючы гэтую пасаду да студзеня 1965 года.

Зноскі

  1. а б Leopold Figl // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leopold Figl // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Wer ist Wer
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118532987 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.