Бруна Крайскі (ням.: Bruno Kreisky; 22 студзеня 1911, Вена29 ліпеня 1990, Вена) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат.

Бруна Крайскі
ням.: Bruno Kreisky
міністр замежных спраў Аўстрыі[d]
16 ліпеня 1959 — 19 красавіка 1966
Папярэднік Юліус Рааб
Пераемнік Lujo Tončić-Sorinj[d]
член Нацыянальнага савета Аўстрыі[d]
8 чэрвеня 1956 — 30 верасня 1983
17-ы федэральны канцлер Аўстрыі
21 красавіка 1970 — 24 мая 1983
Папярэднік Іозеф Клаус
Пераемнік Фрэд Зінавац
Federal minister of National Defence[d]
4 лютага 1971 — 8 лютага 1971
Secretary of State[d]
2 красавіка 1953 — 16 ліпеня 1959
Нараджэнне 22 студзеня 1911(1911-01-22)[1][2][…]
Смерць 29 ліпеня 1990(1990-07-29)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Vera Alice Kreisky[d]
Дзеці Peter Kreisky[d] і Suzanne Dorau[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Дзейнасць палітык, дыпламат, адвакат, ваенны карэспандэнт
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства і юнацтва правіць

Бруна Крайскі нарадзіўся 11 студзеня 1911 ў сям'і Макса Крайскага - дырэктара тэкстыльных прадпрыемстваў Аўстра-Венгрыі. Крайскія з'яўляліся прыхільнікамі Габсбургскай манархіі, кансерватарамі па перакананні. Бруна, парушыўшы сямейную традыцыю, у 14 гадоў уступіў у маладзёжную арганізацыю Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Аўстрыі.

У 1929 годзе Крайскі скончыў гімназію. Шмат што для яго вызначыла сустрэча з Ота Баўэрам - лідарам сацыял-дэмакратыі Аўстрыі. Паводле яго парады ён паступае на юрыдычны факультэт Венскага ўніверсітэта.

Аншлюс і Другая сусветная вайна правіць

Пасля таго як дзейнасць СДРПА была забароненая (1934), Крайскі часта выязджаў у Чэхаславакію, у Брно, дзе размяшчалася штаб-кватэра сацыял-дэмакратычнай эміграцыі. У студзені 1935 года ён быў арыштаваны і паўстаў перад аўстрыйскім судом. Прамова Крайскага на судзе прынесла яму вядомасць. Публікацыі ў брытанскай прэсе аб «працэсе 21-га» ўскалыхнулі еўрапейскую грамадскасць. У выніку Крайскаму вынеслі параўнальна мяккі прысуд.

У чэрвені 1936 ён працягваў вучобу на юрыдычным факультэце, а затым паспяхова абараняў дыплом прававеда (1937).

12 сакавіка 1938 года - дзень аншлюсу. У Аўстрыі пачаліся масавыя арышты. Ад Дахау Крайскага выратаваў выпадак. Следчым гестапа, які вёў яго справу, апынуўся яго былы сукамернік. Пасля шасцімесячнага турэмнага зняволення Бруна быў выпушчаны на свабоду і эміграваў у Швецыю.

У гады Другой сусветнай вайны Швецыя прыняла шматлікіх эмігрантаў. Сяброўства з Вілі Брантам, якое пачалася ў Стакгольме, аказала на Крайскага вялікі ўплыў. Асноўны прафесіяй аўстрыйца стала журналістыка. Ён быў карэспандэнтам шэрагу еўрапейскіх газет, сустракаўся з савецкімі дыпламатамі.

Многія сацыял-дэмакраты прытрымліваліся ідэі стварэння адзінай германа-аўстрыйскай дзяржавы. Крайскі быў іншага меркавання. У ліпені 1943 года клуб аўстрыйскіх сацыялістаў прыняў рэзалюцыю, якая пачыналася словамі: «Аўстрыйскія сацыялісты ў Швецыі патрабуюць аднаўлення незалежнай, самастойнай, дэмакратычнай рэспублікі. Яны безумоўна адпрэчваюць яе [Аўстрыі] прыналежнасць германскаму рэйху...» Пасля Крайскі, распрацоўваючы канцэпцыю «аўстрыйскага шляху да дэмакратычнага сацыялізму», будзе неаднаразова вяртацца да досведу Швецыі.

Увесну 1945 года лідары абноўленай Сацыялістычнай партыі Аўстрыі вырашылі, што Крайскі павінен застацца ў Швецыі - у якасці дарадніка аўстрыйскай дыпламатычнай місіі. Прэзідэнт Аўстрыі Карл Рэнер лічыў, што неабходна развіваць дзелавыя кантакты са шведскімі прамыслоўцамі, якія маглі дапамагчы ў аднаўленні аўстрыйскай эканомікі. Пры гэтым улічвалася і тая акалічнасць, што Крайскі быў жанаты на Веры Фюрт, дачцэ буйнога шведскага прадпрымальніка, выхадца з Аўстрыі.

Зноскі

  1. а б Bruno Kreisky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bruno Kreisky // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Крайский Бруно // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Cemeteries in Vienna Праверана 2 лістапада 2019.

Літаратура правіць

  • Крайскі Бруна // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.444

Спасылкі правіць