Лепельскія стаянкі

Лепельскія стаянкі — археалагічныя помнікі эпохі мезаліту каля г. Лепель Віцебскай вобласці.

Стаянка—1 правіць

Стаянка грэнскай культуры на заходнім беразе воз. Лепельскае, ва ўрочышчы Пясчаніца, на левым беразе ручая, што злучае Святое і Лепельскае. Выявіў у 1981 г., даследаваў 498 м2, у 19891990 гг. У. П. Ксяндзоў. Памеры 150х30 м. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзены крамянёвыя разцы, скрабкі, наканечнікі стрэл, скоблі, выемчата-зубчастыя прылады, адбівальнік, рэтушоры, адшчэпы, пласціны, нуклеусы, фрагменты ляпной керамікі жалезнага веку. Датуецца VIIIVII тыс. да н.э., жалезным векам.

Стаянка—2 правіць

Знаходзіцца на заходнім беразе воз. Лепельскае, на правым беразе ручая, што злучае азёры Святое і Лепельскае. У літаратуры вядома над назвамі Вусце Эсы, Жарцы. Выявіў у 1966 г. І. М. Ціханенкаў. Культурны пласт разбураны ў выніку гаспадарчых работ. Знойдзены постсвідэрскія наканечнікі стрэл, вуглавы разец, мікраскрабок, прылады-ўкладышы, пласціны і адшчэпы з рэтушшу і без яе.

Літаратура правіць

  • Ксяндзоў, У. П. Лепельскія стаянкі / У. П. Ксяндзоў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 13. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Тихоненков, И. М. Новые данные по каменному веку Северной Белоруссии / И. М. Тихоненков // Археологические открытия 1969 года / АН СССР, Ин-т археологии; [отв. ред. Б.А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1970. — 456 с.: ил.