Лесаўпарадкаванне

сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду

Лесаўпара́дкаванне[1] — сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду і рацыянальным лесакарыстанні.

Займаецца пытаннямі інвентарызацыі ляснога фонду, праектавання лесагаспадарчых і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ахову, абарону і ўзнаўленне лясоў, арганізацыі тэрыторыі лесагаспадарчых прадпрыемстваў, захавання і ўзмацнення асяроддзеўтваральных, водаахоўных, абаронных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і іншых функцый лясоў, правядзеннем адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі ў лясной гаспадарцы. Ажыццяўляюцца лесапаталагічныя, лесабіялагічныя і іншыя даследаванні. Адначасова вядуцца глебава-тыпалагічныя абследаванні і ўпарадкаванне паляўнічай гаспадаркі[1].

Тэхнічнай асновай сучаснага лесаўпарадкавання з’яўляюцца матэрыялы аэракасмічных здымак[2].

Прававы статус лесаўпарадкавання і яго змест Беларусі вызначае Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь[2]. Лесаўпарадкаванне прадстаўлена рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белдзяржлес»[2][1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лесаўпара́дкаванне // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 423. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Лесоустро́йство // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. Абелия — Лимон. — С. 551—552. — 593 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Лесаўпара́дкавальны; Лесаўпара́дкаванне // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1979. — Т. 3: Л — Паняты / [рэдактар П. М. Гапановіч]. — С. 37. — 672 с.

Спасылкі правіць