Лесьна Падляска
Ле́сьна Падля́ска[2] (польск.: Leśna Podlaska), традыцыйная беларуская назва Лясная Падляская — вёска ў Польшчы, на рацэ Клюкоўцы. Цэнтр сельскай гміны Бяльскага павета Люблінскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 983 чалавекі. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Белай.
Вёска
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
правіцьЛясная, відаць, утварылася яшчэ ў канцы XIV ст., пра што сведчыць існаванне ў гэтай мясцовасці «Акопаў Крыжацкіх» у XVII ст.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Лясная перайшла да Каралеўства Польскага. У 1683 годзе тут з’явіўся цудоўны абраз Маці Божай, пасля чаго ў вёсцы заснавалі кляштар паўлінаў. У 1713 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Лясной Магдэбургскае права[3].
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Лясная апынулася ў складзе Аўстрыі, з 1809 года — у складзе Расійскай імперыі. На 1827 год у вёсцы было 17 будынкаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл паўлінаў пад праваслаўную царкву. 19 кастрычніка 1885 года Яўгенія Яфімаўская прыбыла ў Лясную разам з пяццю паслушніцамі і 2 дзяўчынкамі-сіротамі, першымі жыхаркамі манастырскага прытулку. Днём пазней урачыстым набажэнствам пачалася дзейнасць жаночай манаскай абшчыны. 26 жніўня 1889 рашэннем Свяшчэннага Сінода дадзеная манаская абшчына атрымала статус манастыра першага класа.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Лясную занялі войскі Германскай імперыі. Праваслаўная манаская абшчына пакінула гэта месца і ўжо больш сюды не вярнулася.
Найноўшы час
правіцьЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Лясная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Лясная знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1827 год — 113 чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 983 чал.
Славутасці
правіцьЗноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/060610901082-0014640?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Studium uwarunkowań i kierunków zagospodarowania przestrzennego Gminy Leśna Podlaska. — Biała Podlaska, 2011. S. 13.
- ↑ Rzążewski A. Leśna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 157.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лесьна Падляска