Леэн (Хелена Андрэеўна) Кульман (31 студзеня 1920, Тарту, Эстонія — 6 сакавіка 1943, Тарту) — Герой Савецкага Саюза (1965).

Леэн Кульман
руск.: Хелене Андреевна Кульман
Дата нараджэння 31 студзеня 1920(1920-01-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1943(1943-03-06) (23 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне камісар[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1940 года вучылася ў Талінскім педвучылішчы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымала ўдзел у абароне Таліна. З 9 студзеня 1942 года баец 7-й эстонскай стралковай дывізіі. З красавіка 1942 года ў разведцы штаба Балтыйскага флота.

У верасні 1942 года закінута ў тыл ворага ў раён Тарту. Перадавала у Ленінград звесткі аб дыслакацыі варожых часцей у раёне Чудскага возера і Пярну. У канцы 1942 года гсхоплена нямецкімі войскамі. 6 сакавіка 1943 года пасля жорсткіх катаванняў пакарана смерцю ў Тарту.

Памяць правіць

У 1976 годзе вуліца ў Савецкім раёне Мінска (Беларусь) атрымала імя Х. А. Кульман, а на доме № 2 зараз знаходзіцца мемарыяльная дошка.

Літаратура правіць

  • Кульман Хелена Андреевна // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 209.
  • Кульман Леэн (Хелена) Андреевна // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 336.
  • Чернушевич А. Улица имени… // Минский курьер. — 2004. — 2 июля.- С. 14.