Леў Раманавіч Казлоў

гісторык

Леў Раманавіч Казлоў (нар. 28 ліпеня 1938, в. Літвінкі, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства) — беларускі гісторык, картограф, выдавец, пісьменнік. Член Саюза прадпрымальнікаў Беларусі, Нацыянальнай Геаграфічнай Асацыяцыі (ЗША), міжнароднага «Клуба лідараў гандлю».

Леў Раманавіч Казлоў
Дата нараджэння 28 ліпеня 1938(1938-07-28) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю ў Пінску, пасля вайны жылі ў Кобрыне. У школу пайшоў у 1946 годзе, у школьныя гады любіў чытаць, захапляўся маляваннем, гісторыяй. У 1956 годзе закончыў СШ № 2 г. Кобрына.

Служыў у Савецкай арміі ваенным картографам (1957—1960).

У 1965 годзе закончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, затым там жа навучаўся ў аспірантуры (1965—1968), працаваў выкладчыкам.

У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Рост культурна-тэхнічнага ўзроўню рабочага класа Беларусі ў гады першай пяцігодкі (1928—1932)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1970—1981 гадах — старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі МДПІ імя М. Горкага. У 1981—1992 гадах — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і замежных краін, дэкан факультэта замежных студэнтаў Мінскага інстытута культуры.

З 1992 па 1994 год — старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, кіраўнік картаграфічнай групы Інстытута гісторыі АН Беларусі. Арганізаваў работу па складанні новых гістарычных карт і школьных атласаў. Навуковыя інтарэсы: гістарычная геаграфія і картаграфія Беларусі (ад старажытнасці да нашых дзён). Удзельнік шэрагу міжнародных і рэгіянальных навуковых канферэнцый, аўтар артыкулаў па краязнаўчай і картаграфічнай тэматыцы.

Навуковая дзейнасць правіць

Узнаўляць карты — своеасаблівае мастацтва. Працуе ў старадаўняй манеры: аловак, цыркуль, пяро, туш, акварэль. Аднаўляе рарытэтныя карты, якія адшуквае ў розных архівах, бібліятэках, на аўкцыёнах і ў прыватных калекцыянераў. Так з’явіліся дзясяткі невядомых нам раней выяў беларускіх земляў са старажытнасці. Некаторыя карты, намаляваныя Л. Р. Казловым, упрыгожваюць раённыя краязнаўчыя музеі. Рабіў і глобусы для музейных экспазіцый. У Картаграфічным кабінеце Музея гісторыі Мінска, які знаходзіцца ў гарадской ратушы, большасць экспанатаў выкананы рукамі Льва Раманавіча.

Чалавек энцыклапедычных ведаў у розных галінах. Як многія з гісторыкаў — нумізмат, сабраў вялікую калекцыю манет. Захапляецца гістарычнай мастацкай літаратурай, мае выдатную бібліятэку. У 1983 годзе выйшаў яго зборнік гістарычных анекдотаў «Музей остроумия», які быў двойчы перавыдадзены (1986, 1989), а ў 1999 годзе з’явілася новае дапоўненае выданне — «Большой музей остроумия». Аўтар мастацкіх кніг «Георг Кристоф Лихтенберг» (2002), "Радзивилл «Сиротка» (2015), «З дазволу караля і вялікага князя» (2016) і інш. Пад псеўданімам «Плат. Гудовіч» выдаў зборнік вершаў «Размова нанова» (2017).

Не забывае родную Кобрыншчыну. У суаўтарстве з дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава Нінай Мяфодзіеўнай Пліско да 700-годдзя Кобрына выдаў гісторыка-эканамічны нарыс «Кобрин» (1987). У якасці рэдактара-ўкладальніка працаваў над гісторыка-дакументальнай хронікай «Памяць. Кобрынскі раён» (2002).

У 1994 годзе не дачакаўшыся бюджэтнага фінансавання выдання карт, заснаваў і ўзначаліў прыватнае выдавецтва — УП «Арты-Фэкс», якое займаецца выданнем геаграфічных карт і атласаў. Работа яго выдавецтва «Арты-Фэкс» адзначана еўрапейскім залатым прызам «Europe Award» (Парыж, 2001). З 1995 года — галоўны рэдактар «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», часопісаў «Падарожнік» (1997—2001), «Наш край». Навуковы кансультант выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі».

У зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў ліпені-жніўні 2018 года працавала выстаўка «Вандроўкі па ваколіцах мінулага», прысвечаная 80-годдзю Льва Казлова.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Гудовіч, П. Размова нанова : выбраныя вершы / Плат. Гудовіч. — Мінск : Галіяфы, 2017. — 48 с.
  • Казлоў, Л. Р. «Афіцына Блавіяна»: з сярэднявечча — у новы час / Л. Р. Казлоў. — Мінск, 2014. — 16 с.
  • Казлоў, Л. Р. Беларусь у працах польскіх картографаў (XVI—XX стст.) / Л. Р. Казлоў. — Мінск : Арты-Фэкс, 2004. — 115 с. — (Беларусь на старажытных картах).
  • Казлоў, Л. Р. З дазволу караля і вялікага князя : [зборнік гістарычных анекдотаў] / Леў Раманавіч Казлоў. — Мінск : Полымя , 1992. — 109, [3] с.
  • Казлоў, Л. Р. Картаграфія Беларусі падчас паўстання 1863—1864 гг. / Л. Р. Казлоў. — Мінск, 2003. — [16] с.
  • Казлоў, Л. Р. Картаграфія Беларусі падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі / Л. Р. Казлоў. — Мінск : [б. в.], 2004. — 15, [2] с.
  • Казлоў, Л. Р. Карэліцкі край на старажытных картах (XVI—XIX ст.) / Л. Р. Казлоў. — Мінск : Арты-Фэкс, 2008. — 9, [3] с.
  • Козлов, Л. Р. Белорусское Полесье на старинных картах / Л. Р. Козлов. — Москва : [б. и.], 2008. — 22, [2] с.
  • Козлов, Л. Р. Большой музей остроумия : исторические анекдоты / Л. Р. Козлов. — Минск : Арти-Фекс, 1999. — 619 с.
  • Козлов, Л. Р. Музей остроумия / Л. Р. Козлов. — Минск : Полымя, 1983. — 222 с. : ил.
  • Козлов, Л. Р. Радзивилл «Сиротка» : историческая трилогия : Кн. 1 : Наследник по мечу / Л. Р. Козлов. — Минск : Альтиора — Живые краски, 2015. — 183 с.
  • Козлов, Л. Р. Старажытная картаграфія Беларусі : атлас : [у 3 вып.] / Л. Р. Козлов. — Мінск : Арты-Фэкс, 2005—2009. — (Старажытная картаграфія Беларусі).
  • Козлов, Л. Р. Рост культурно-технического уровня рабочего класса Белоруссии в годы первой пятилетки (19281932 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Л. Р. Козлов. — Минск, 1969. — 22 с.
  • Плиско, Н. М. Кобрин : историко-экономический очерк / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов. — Минск : «Полымя», 1987. — 95 с.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Казлоў Леў Раманавіч // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. — 2-е выд. — Мінск, 2007. — Т. 2. — С. 15.
  • Казлоў Леў Раманавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 10-11.
  • Казлоў Леў Раманавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 436. — (Імі ганарацца землякі).
  • Казлоў Леў Раманавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 262.
  • Козлов Лев Романович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская обл. : в 2-х кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 488.
  • Козлов Лев Романович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск : Энциклопедикс, 1999. — С. 65.
  • Корзенко, Г. В. Козлов Лев Романович / Г. В. Корзенко // Историки Беларуси в начале XXI столетия : библиограф. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 173—174.
  • 80 гадоў з дня нараджэння Л. Р. Казлова (1938) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 67-68.
  • Бакун, А. Вывучаць мінулае, каб будаваць будучыню / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2018. — 31 кастрычніка. — С. 8.
  • Пра сустрэчу ў Кобрынскай раённай бібліятэцы з гісторыкам, картографам Л. Р. Казловым.
  • Бакун, А. Вандроўкі з земляком-картографом / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2018. — 26 верасня. — С. 5.
  • Пра Л. Р. Казлова, картографа, гісторыка і літаратара.
  • Декола, Н. Белорусский Меркатор : минчанин Лев Козлов воссоздает раритетные карты / Надежда Декола // Советская Белоруссия. — 2018. — 7 июля (№ 128). — С. 11.
  • Козлов, Л. Р. «Белорусские земли на картах мира были ещё при Птолемее» / [Л. Р. Козлов; беседовала] Надежда Белохвостик // Комсомольская правда. — 2009. — 4 марта.