Локачы (Валынская вобласць)
Лакачы ці Локачы[1] (укр.: Локачі) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Лакачынскага раёна.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершымі гістарычнымі ўладарамі мястэчка былі князі Глінскія. У перыяд гаспадарання Чартарыйскіх у Лакачах быў пабудаваны замак на балотах каля вёскі Козліў. Аб гэтым замку успамінае Ян Яблонскі - ваявода Валынскі ў 1545 годзе. Далей уладальнікамі мястэчка становяцца князі Сангушкі, якія з'явіліся на Валыні ў Камені-Кашырскім і Ратна ў 1441-1443 гадах. Самым вядомым з гэтага роду быў Раман Сангушко (1537-1571).
У 1625 годзе Лакачамі, якія ў той час ужо былі мястэчкам і мелі права на чатыры кірмашы, валодаюць шляхцічы Вільгі (герб Бонча). Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай. Налічвалася 173 двары. У 1793 годзе пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, Лакачы, як і ўся Валынь, трапляюць пад панаванне Расіі. У 1812 годзе Лакачы былі захопленыя войскамі напалеонаўскай арміі.
У 1803 годзе было адкрыта прыходскае вучылішча, якое з-за недахопу сродкаў неўзабаве спыніла сваё існаванне. Толькі з 1817 года пачалося навучанне ў вучылішчы, вучылі на польскай і рускай мовах. Пасля рэформы 1861 года ў Локачах узнікаюць першыя прадпрыемствы. Дзейнічала дзве суконныя фабрыкі, цагляны завод. Сяляне займаліся саматужнымі промысламі, асабліва было развіта сталярная вытворчасць, выраб некаторых сельскагаспадарчых прылад, кавальская справа, ткацтва, гэтым займаліся ў кожнай гаспадарцы. Вырабы прадаваліся на мясцовых рынках і кірмашах, якія праходзілі ў Лакачах. Да 1917 года мястэчка уваходзіла ў Хараўскую воласць Уладзімір-Валынскага павета Валынскай губерні.
У 1917 годзе мястэчка ўваходзіць у склад Украінскай Народнай Рэспублікі.
У выніку паразы першых вызваленчых змаганняў з-за знешняй агрэсіі мястэчка адыходзіць да Польшчы, належаў гміне Хорув Гарохіўскага павету Валынскага ваяводства.
19 верасня 1939 года, згодна з пактам Молатава-Рыбентропа, у мястэчка ўвайшлі савецкія войскі.
23 чэрвеня 1941 года ў Лакачы без бою ўступілі немцы. Гітлераўцы арганізавалі ў Лакачах масавыя расстрэлы, падчас якіх знішчана 3667 асоб яўрэйскай нацыянальнасці. У Германію на катаржныя работы было вывезена 994 чалавек. У ліпені 1944 года ў Лакачах была ўсталяваная савецкая ўлада і пачалася гвалтоўная мабілізацыя.
З 24 жніўня 1991 года мястэчка ўваходзіць у незалежную Украіну.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»