Ломшына
Ло́мшына (Лумшына)[1] (трансліт.: Lomšyna, руск.: Ломшино) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лашанскага сельсавета.
Вёска
Ломшына
| ||||||||||||||||||
Назва
правіцьБольш аўтэнтычным варыянтам назвы вёскі трэба лічыць засведчанае на ранейшых картах "Лумшына". Варыятыўнасць Ломшына/Лумшына фіксуе і нарматыўны тапанімічны даведнік[2].
Назва адыменная, балцка-літоўская, ад імя-мянушкі, што звязана з літоўскім lumšis "няўклюда", lumšas "няўклюдны". Вядомае і сучаснае літоўскае прозвішча Lumšys.
Побач - Ашнарава, Дзінаравічы, Боўблі, назвы якіх таксама адыменныя, балцка-літоўскага паходжання.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лу́мшына
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік. Мінск, 2003. С. 309.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ломшына