Лотвіны, Лотва — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 10 км на поўнач ад горада Мядзел, каля вёскі Лотва.

Лотвіны
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 160,5 м
Даўжыня 1,44 км
Шырыня 0,49 км
Плошча 0,42 км²
Аб’ём 0,00281 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,67 км
Найбольшая глыбіня 15,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Лотвіны (Беларусь)
Лотвіны
Лотвіны
Лотвіны (Мінская вобласць)
Лотвіны
Лотвіны
Map

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 1,44 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км. Найбольшая глыбіня 15,1 м. Аб’ём вады 2,81 млн м³. Плошча вадазбору 1,4 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 13—20 м (на поўдні і паўднёвым усходзе 3—7 м), пад лугам, на захадзе параслі лесам. Берагі пад хмызняком, участкі зліваюцца са схіламі катлавіны. Найбольш глыбокая паўднёва-заходняя частка возера. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае каля 20 % плошчы возера. На поўдні выцякае ручай у раку Мядзелка.

Паводле "Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага", назва возера — "Лотва", і ля яго аднайменная вёска Лотва[1].

Грунтуючыся на гэтым сведчанні, мовазнавец К. Буга назву Лотва праз прамежкавую форму "Лотъва" выводзіў ад балцкага *Latuva, адкуль назва літоўскай ракі Latuva, і той жа корань у латышскім гідроніме Lat-upе ("рака Лата"), і нават у назве латышоў, якая ад адпаведнага, на сёння дакладна не ідэнтыфікаванага гідроніма[2]. Назвы літоўскіх рэк Latuva, Lat-upis, Lat-upys, возера Lat-ežeris звязваюць з індаеўрапейскім *lat- «цячы»[3][4].

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 351. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць
  1. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Т. 5. Warszawa, 1884. С. 741.
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 514.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 182.
  4. K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.