Лоцман (ад нідэрл.: loodsman) — марак ці рачнік, па кваліфікацыі — капітан-суднавадзіцель, які добра ведае берагавое становішча і мясцовы фарватар і праводзіць па ім марскія ці рачныя судны, асабліва ў месцах, якія ўяўляюць небяспеку. Лоцман абавязаны праводзіць па фарватары кожнае судна пры ўваходзе і пры выхадзе яго з порта. Лоцмана дастаўляюць на Лоцманскім боце (катары), (часам на верталёце) да судна, якое запытала лоцмана, і ён праводзіць судна па бяспечным маршруце. Аднак прысутнасць лоцмана на борце судна не здымае з капітана адказнасці за бяспеку. Усе ўказанні лоцмана носяць толькі рэкамендацыйны характар.

Лоцманскі трап па правым борце. Лоцманскі катар падышоў да правага борта судна (з правага борта). Лоцман падымаецца па правым борце.

За паслугі лоцмана спаганяецца лоцманскі збор — плата за правядзенне суднаў па фарватары. Пры немагчымасці забеспячэння судна лоцманам на мачтах берагавых пастоў пры ўваходзе ў гавань падымаюць лоцманскія сігналы — для ўказання глыбінь і рэкамендуемага курсу пры ўваходзе ў гавань. На суднаходных рэках і ўнутраных вадаёмах, часцей за ўсё, функцыі капітана і лоцмана сумяшчаюцца, а для абазначэння фарватара, глыбінь і бяспечнага курсу служаць буі, бакены і берагавыя створныя знакі.

Спасылкі правіць