Лоіна
Лоіна (руск.: Лоино) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.
Вёска
Лоіна
|
Геаграфія
правіцьРазмешчана ў заходняй частцы вобласці за 46 км на паўночны захад ад г. Смаленска, за 7 км на захад ад аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель на правым беразе ракі Лойна. Насельніцтва — 369 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Лоінскага сельскага паселішча.
Гісторыя
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.