Лувага Кізіта

угандыйскі футбаліст

Лувага Віліям Кізіта (англ.: Luwagga William Kizito, нар. 20 снежня 1993, Кісубі, Уганда) — угандыйскі футбаліст, нападнік ізраільскага клуба «Хапаэль» з Рышон-ле-Цыёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уганды.

Футбол
Лувага Кізіта
Поўнае імя Лувага Віліям Кізіта
Нарадзіўся 20 снежня 1993(1993-12-20)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Уганда
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Ізраіль Хапаэль (Рышон-ле-Цыён)
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2012 Уганда Бунамвая (Вакісо)
2012—2014 Партугалія Лейшойнш 33 (5)
2014—2015 Партугалія Спортынг (Кавілья) 56 (17)
2015—2017 Партугалія Рыу Аві 11 (0)
2016   Партугалія Фейрэнсі 15 (5)
2017—2019 Румынія Палітэхніка (Ясы) 28 (3)
2018   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 3 (0)
2019   Казахстан Шахцёр (Караганда) 24 (5)
2020—2021 Ізраіль Хапаэль (Кфар-Сава) 42 (9)
2021—2022 Ізраіль Хапаэль (Ноф-ха-Галіль) 28 (3)
2022—2023 Азербайджан Сабаіл (Баку) 19 (1)
2023— Ізраіль Хапаэль (Рышон-ле-Цыён) 2 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2020 Уганда Уганда 47 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023

Клубная кар’ера правіць

З 2009 года пачаў выступаць на радзіме за клуб «Бунамвая», з якім адразу стаў чэмпіёнам краіны. Улетку 2012 года перабраўся ў Еўропу, стаўшы іграком клуба другога партугальскага дывізіёна «Лейшойнш». Пачаўшы выступ за новы клуб з некалькіх забітых галоў, прыцягнуў увагу «Порту», аднак пазней выніковасць знізілася, і пераход не адбыўся. Застаўшыся ў «Лейшойншы», нападнік дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне і спыніцца ў адным кроку ад выхаду ў Прымейра-лігу.

У студзені 2014 года перайшоў у іншы партугальскі клуб «Спортынг» (Кавілья), а ў ліпені 2015 года перабраўся ў «Рыу Аві» з Прымейра-лігі. Замацавацца ў элітным партугальскім дывізіёне не здолеў, у першай палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Фейрэнсі», пасля вярнуўся ў «Рыу Аві». У 2017 годзе стаў іграком румынскага клуба «Палітэхніка» з Ясаў.

У жніўні 2018 года быў арандаваны беларускім клубам БАТЭ з правам выкупу[3]. У складзе барысаўскай каманды, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі, а таксама адгуляў усе 120 хвілін у кубкавым матчы супраць «Гарадзеі». У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды пакінуў БАТЭ[4].

У сакавіку 2019 года адправіўся ў арэнду ў карагандзінскі «Шахцёр». У студзені 2020 года перайшоў у ізраільскі «Хапаэль» з Кфар-Савы, які па выніках сезона 2020/21 выбыў у другі дывізіён. У жніўні 2021 года стаў іграком «Хапаэля» з Ноф-ха-Галіля, а у сезоне 2022/23 выступаў за азербайджанскі «Сабаіл».

У жніўні 2023 года далучыўся да «Хапаэля» з Рышон-ле-Цыёна.

Міжнародная кар’ера правіць

З 2012 года выступае за нацыянальную зборную Уганды. У 2017 годзе разам са зборнай прымаў удзел у фінальным турніры Кубка афрыканскіх нацый.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Kizito // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Luwagga Kizito // FBref.com
  3. Угандиец Уильям Кизито стал игроком БАТЭ
  4. Кизито покинул БАТЭ