Лугаводства
Лугаво́дства[1] — навука і галіна раслінаводства, якая займаецца пытаннямі выкарыстання і паляпшэння прыродных лугоў, стварэннем сеяных сенажацей і пашаў, вытворчасцю травяных кармоў.
Галоўныя кірункі даследаванняў — распрацоўка навуковых асноў і эканамічна абгрунтаваных мерапрыемстваў па інтэнсіфікацыі вытворчасці кармоў, укараненне высокапрадукцыйных сенажацей і пашы для розных глебава-кліматычных умоў.
На Беларусі
правіцьПасля стварэння ў 1911 годзе Мінскай балотнай доследнай станцыі сфарміраваўся навукова-даследчы цэнтр па вывучэнню праблем лугаводства. Даследаванні праводзілі такія вучоныя, як М. Ф. Лебядзевіч, А. М. Арцюхоў, Р. І. Ламкевіч. Развіццё лугаводства звязанае з дзейнасцю З. М. Дзянісава, А. С. Меяроўскага, Я. У. Рудэнка, М. В. Сініцына, В. Г. Стралкова, С. Г. Скарапанава і інш.
Навуковыя даследаванні вядуць Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, сельскагаспадарчыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Лугаво́дства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 435. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Луговодство / Конюшков Н. С. // Т. 15. Ломбард — Мезитол. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — С. 46. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Луговедение / Работнов Т. А. // Т. 15. Ломбард — Мезитол. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — С. 45. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Луговодство (руск.) // Энцыклапедычны слоўнік «Гранат»