Мікалай Васілевіч Сініцын

Мікалай Васілевіч Сініцын (нар. 1935) — расійскі і беларускі савецкі вучоны ў галіне лугаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1984), прафесар (1987)[2].

Мікалай Васілевіч Сініцын
Дата нараджэння 18 жніўня 1935(1935-08-18) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці даследчык, аграном
Навуковая сфера лугаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук[1] (1984)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Працаваў у Іванаўскім сельскагаспадарчым інстытуце (Расія; 1965—1966, дацэнт кафедры раслінаводства), Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (1966—1988; у 1976—1988 — загадчык аддзела лугаводства), Заходнім аддзяленні ВАСГНІЛ (Мінск; 1988—1990, намеснік старшыні). З 1990 — у Смаленскім сельскагаспадарчым інстытуце (у 1990—2000, рэктар, з 2000 — прафесар-кансультант)[2].

Навуковае званне правіць

Навуковыя інтарэсы: пытанні паляпшэння лугавых зямель; павышэнне прадуктыўнасці поймавых лугоў; стварэнне і выкарыстанне культурных пашы; праблемы лугавой кормавытворчасці[2].

Бібліяграфія правіць

  • Научные основы повышения продуктивности травостоев на пойменных землях Белоруссии: автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.12 / Синицын Николай Васильевич. — Скривери, 1982.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сініцын Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 457.
  • Синицын Николай Васильевич // 95 лет истории развития мелиоративной науки в Беларуси / Институт мелиорации и луговодства НАН Беларуси. ― Минск, 2005. — С. 119—120.

Спасылкі правіць