Луганда, або Ганда — мова сям'і банту, распаўсюджана пераважна ва Угандзе, у рэгіёне Буганда (ад назвы народа ганда). Акрамя прадстаўнікоў народа ганда, ёй валодаюць каля 100 000 прадстаўнікоў іншых этнасаў (1991, перапіс): у гэтай мовы больш за ўсё носьбітаў ва Угандзе, а як другая мова па распаўсюджанасці яна саступае толькі англійскай.

Луганда
Саманазва Luganda
Краіны Уганда
Рэгіёны Буганда
Агульная колькасць носьбітаў 3,01 млн (1991, перапіс)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
Група банту
Зона J
Група ньёра-ганда
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 ган 148
ISO 639-1 lg
ISO 639-2 lug
ISO 639-3 lug
WALS lda
Ethnologue lug
Guthrie JE15
ABS ASCL 9226
IETF lg
Glottolog gand1255
Вікіпедыя на гэтай мове
Моўная карта Уганды. Зялёным колерам пазначаны мовы банту

Пранікненне на тэрыторыі Уганды плямёнаў банту датуецца прыкладна першай паловай I тысячагоддзя н. э. Да XVI стагоддзя на тэрыторыі Буганды ўжо існавала цэнтралізаваная дзяржава. Актыўныя кантакты з еўрапейскімі і арабскімі гандлярамі і каланізатарамі адносяцца толькі да сярэдзіны XIX ст., тады ж пачалося і вывучэнне мовы луганда, якой займаліся ў першую чаргу місіянеры. З пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі Уганды пачынае распаўсюджвацца суахілі, лінгва-франка Усходняй Афрыкі.

Пасля атрымання Угандай незалежнасці афіцыйнай мовай краіны стала англійская. Разглядалася таксама магчымасць надання гэтага статусу адной з мясцовых моў, пры гэтым двума асноўнымі кандыдатамі былі луганда і суахілі. Многія з тых, хто не належаў да народа ганда, былі супраць луганда. У рэшце рэшт пры Ідзі Аміне выбар быў зроблены на карысць суахілі, аднак у 1995 годзе гэтае рашэнне было адменена. У 2005 годзе парламент Уганды аднавіў суахілі ў якасці нацыянальнай мовы краіны; луганда застаецца прадметам выкладання ў школах Буганды; на ёй таксама вядзецца выкладанне ў пачатковай школе. Арфаграфія замацавана рашэннем канферэнцыі народа Гандв ў 1947 годзе.

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Olupapula Olusooka