Лужкоўскі сельсавет (Кармянскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Лужко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Лужок.

Лужкоўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лужок
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 958
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Расохскі сельсавет у складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Расохі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лужок. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года перайменаваны ў Лужкоўскі сельсавет[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна. 19 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета са Струкачоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дубавіца, Матораўка, Міхалёўка і Норкаўшчына)[2]. 3 лютага 2012 года скасавана вёска Чамышаль[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 958 чалавек[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.