Лузафоны (ад лац.: Lusitania – рымская правінцыя Лузітанія, антычная назва Партугаліі + стар.-грэч.: φωνή – гук) — у шырокім сэнсе партугаламоўнае насельніцтва планеты: Бразіліі, Партугаліі, Анголы, Мазамбіка, Усходняга Тымора і інш. Лузафонія склалася ў рамках пяцісотгадовай Партугальскай імперыі. Пад лузафонамі разумеюць як носьбітаў партугальскай мовы як роднай, так і людзей, якія валодаюць і карыстаюцца ёй у той ці іншай ступені, напрыклад мясцовыя народы розных афрыканскіх краін, у якіх партугальская мова з'яўляецца дзяржаўнай, карэнныя жыхары Тымора, Макаа і іншых рэгіёнаў свету, а таксама імігранты з іншых краін у Бразіліі і Партугаліі. Агульная колькасць партугаламоўных — каля 220 мільёнаў чалавек (2000 год), з іх у Бразіліі каля 190 млн.

Гл. таксама правіць