Лунінскі сельсавет
Лу́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Лунін.
Лунінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лунінецкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лунін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 4 184 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Вулькаўскага 1-га і Лоўчанскага сельсаветаў[1]. 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзена вёска Багданаўка скасаванага Лагішынскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 11 жніўня 1980 года з часткі сельсавета ўтвораны Багданаўскі сельсавет[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4777 чалавек[5], з іх 97,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 4184 чалавекі[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь от 25 декабря 1962 года Архівавана 11 верасня 2019.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 26. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.