Луцкі сельсавет (Жлобінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Лу́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Луцкі.

Луцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жлобінскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Луцкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 267
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лукаўскі сельсавет у складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 красавіка 1948 года з часткі сельсавета ўтвораны Ракцянскі сельсавет (5 населеных пунктаў: Вялікі Лес, Зялёны Краж, Кабанаўка, Навамазалаў, Рэкта)[1]. 24 лістапада 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Луцкі, а сельсавет перайменаваны ў Луцкі. 21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ракцянскага сельсавета. 22 снежня 2014 года большая частка вёскі Лебядзёўка ўключана ў склад горада Жлобін[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[3], з іх 89,2 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 2,4 % — цыганы, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 3267 чалавек[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 22 декабря 2014 г. № 49 Об изменении границ города Жлобина, Лукского и Малевичского сельсоветов Жлобинского района Гомельской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.