Рэкта (Жлобінскі раён)

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Рэ́кта[1] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — вёска ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавета. Насельніцтва 776 чал. (2004).

Вёска
Рэкта
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
776 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2334
Аўтамабільны код
3
Рэкта на карце Беларусі ±
Рэкта (Жлобінскі раён) (Беларусь)
Рэкта (Жлобінскі раён)
Рэкта (Жлобінскі раён) (Гомельская вобласць)
Рэкта (Жлобінскі раён)

Назва правіць

Рэкта — гідронім балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як напр. Рэкта (прыток Сянны), Рэкта (прыток Лабжанкі). Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[2][3].

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 16 км на поўнач (за 17 км на паўночны захад[4]) ад горада Жлобін, за 6 км ад чыгуначнага раз’езда станцыі Лукскае (лінія Жлобін — Магілёў), за 100 км ад Гомеля.

На ўсходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагоддзя як сяло ў Лукаўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе фальварак, 270 дзесяцін зямлі. У 1924 годзе ў выніку парадкавання земляў фальварка былі створаны пасёлкі Зялёны Крыж і Лозкі (не існуюць). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны лётчык». Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 29 двароў, забілі 17 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінулі 97 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры). На франтах загінулі 36 жыхароў. З 30 красавіка 1948 года да снежня 1992 года цэнтр Ракцянскага сельсавета Жлобінскага раёна[5]. У 1962 годзе да вёскі далучаныя суседнія вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў. Цэнтр саўгаса «Рэкцянскі». Працуюць пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя яслі-сад, аддзяленне сувязі, крама. У 1986 годзе былі пабудаваныя цагляныя дамы на 55 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй тэрыторый у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У склад Рэкцянскага сельсавета ўваходзілі: да 1962 года вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў (у наш час не існуюць).

Насельніцтва правіць

Помнікі гісторыі і культуры правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 204—205.
  3. О. Н. Трубачев. Заметки по этимологии и сравнительной грамматике // Этимология. 1968. Москва, 1971. С. 65.
  4. а б БелЭн 2001.
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 30 апреля 1948 г. О разукрупнении Луковского сельского Совета, Жлобинского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць