Луча́на Паваро́ці[8] (італ.: Luciano Pavarotti; 12 кастрычніка 1935 — 6 верасня 2007) — знакаміты італьянскі оперны спявак (тэнар), адзін з самых вядомых спевакоў XX ст. як у оперы, так і ў іншых музычных жанрах.

Лучана Павароці
Luciano Pavarotti
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1935(1935-10-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 2007(2007-09-06)[3][4][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Італіі Італія
Бацька Fernando Pavarotti[d][7]
Жонка Adua Veroni[d] і Nicoletta Mantovani[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Arrigo Pola[d] і Ettore Campogalliani[d]
Прафесіі оперны спявак, кінаакцёр
Гады актыўнасці 1961—2004
Пеўчы голас Лірычны тэнар
Інструменты вакал
Жанры опера
Выхаванцы Dai Yuqiang[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі афіцэр Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі афіцэр Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Камандор ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Камандор ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Культурных заслуг
«Грэмі»
Аўтограф Аўтограф
lucianopavarotti.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Лучана Павароці нарадзіўся ў Італіі ў прыгарадзе Мадэны 12 кастрычніка 1935 года ў сям’і Адэлі Вентуры, якая працавала на тытунёвай фабрыцы, і Фернанда Павароці, пекара і спевака. Нягледзячы на тое, што Лучана добра адгукаўся пра сваё дзяцінства, сям’я жыла бедна. Падчас Другой сусветнай вайны (у 1943 годзе) сям’я пакінула горад. Калі Лучана было 9 гадоў, ён пачаў спяваць у невялікім царкоўным хоры, у якім спяваў яго бацька.

Грунтоўна вучыцца спяваць Лучана Павароці пачаў у 1954 годзе, калі яму было 19 год. Дэбютаваў у 29 красавіка 1961 года ў Муніцыпальным тэатры г. Рэджа-Эмілія. Неўзабаве Лучана ўжо выступаў у гэтай ролі ў оперным тэатры La Scala. У 1980-90-я г. набыў надзвычайную міжнародную вядомасць і папулярнасць, не толькі дзякуючы свайму высокаму майстэрству, але таксама і шырокаму распаўсюджанню кампакт-дыскаў, відэакасет, тэлезапісаў, удзелу ў праекце «Тры тэнары» (з П. Дамінга і Х. Карэрасам).

Творчасць

правіць

Выдатны майстар бельканта. Дэбют Лучана ў оперы адбыўся ў 1961, калі ён сыграў ролю Рудольфа ў оперы «Багема» Джакама Пучыні. У 1968 дэбютаваў у «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку.

Валодаў чыстым, гнуткім, роўным, эмацыйна-выразным голасам. Праславіўся ў італьянскіх операх (асабліва ў партыях Рудольфа з «Багемы», Герцага Мантуанскага з «Рыгалета», Марыё з «Тоскі», Манрыко з «Трубадура» і інш.

Выпусціў некалькі аўтабіяграфічных кніг, напр., «Павароці: Мая гісторыя» (1981) і «Павароці: Мой свет» (1995). З’яўляўся ініцыятарам супольных канцэртаў «Павароці і сябры» (у іх прымалі ўдзел М. Керы, Дзукеро, С. Дзіён, Э. Рамазоці, А. Бачэлі і інш.).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. RKDartists Праверана 22 чэрвеня 2019.
  3. https://web.archive.org/web/20071019064720/http://www.cnn.com:80/2007/SHOWBIZ/Music/09/06/pavarotti.dead/index.html
  4. Luciano Pavarotti
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. https://www.visitmodena.it/it/scopri-modena/itinerari-e-percorsi/la-modena-di-luciano-pavarotti-1/seconda-giornata-nei-dintorni-della-citta/il-ristorante-di-big-luciano
  7. Discogs — 2000. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  8. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.463.

Літаратура

правіць
  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі

правіць