Львоўскі аўтобусны завод
Львоўскі аўтобусны завод, ЛАЗ — савецкі і, пазней, украінскі вытворца аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, а таксама спецыяльнай тэхнікі, які функцыянаваў у Львове ў 1945—2014 гадах.
ЗАТ «Львоўскі аўтобусны завод» | |
---|---|
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1945 |
Скасавана | кастрычнік 2014 |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Львоў, Украіна |
Адрас | |
Галіна | Аўтамабілебудаванне |
Прадукцыя | аўтобусы, тралейбусы, трамваі, спецтэхніка |
Сайт | laz.ua |
Гісторыя
правіцьУ 1945 годзе манахі-кармеліты з львоўскага прадмесця Пэрсэнкіўка былі вымушаныя пакінуць Львоў, а касцёл і манастыр былі перабудаваныя ў канструктарскае бюро і завадскі цэх. Таксама быў высечаны парк побач, яго тэрыторыя была занятая вырабнічымі плошчамі і гаражамі новага машынабудаўнічага заводу.
У 1956 годзе быў створаны праект аўтобуса даўжынёй 9 метраў, ЛАЗ-695, які ў серыйную вытворчасць паступіў у 1957 годзе і заставаўся ў ім да 2003 года. З 1960 года да лінейкі мадэляў далучыліся 10,5-метровая мадэль 697 і 12-метровая мадэль 699. У 1974 годзе быў выраблены двухтысячны аўтобус маркі ЛАЗ. У канцы 1970-х гадоў з'явіліся новыя мадэлі, такія як 10-метровы міжгародні ЛАЗ-4202 або 12-метровы ЛАЗ-5202.
Пасля распаду СССР становішча завода пачало хутка пагаршацца, знізіўся ўзровень вытворчасці, а ў 1999 годзе было выраблена толькі 238 аўтобусаў (у той час, як у часы СССР гэтая цыфра часам перавышала паказчык у больш чым 10 тысяч аўтобусаў штогод). У 2001 годзе завод быў прыватызаваны. У верасні 2014 года завод практычна спыніў вытворчасць, было пастаўлена пытанне аб яго закрыцці. Вясной 2019 года на тэрыторыі былога завода пачаўся знос карпусоў і падрыхтоўка пляцовак пад новае будаўніцтва, ужо не звязанае з прамысловасцю.