Лэдзі на дзень
«Лэдзі на дзень» — двухсерыйны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Дзмітрыем Астраханам у 2002 годзе.
Лэдзі на дзень | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2002 |
IMDb | ID 1396493 |
Сюжэт
правіцьШто рабіць, калі жыццё не задалося? Што рабіць, калі ад будучага візіту жаніха — спадчынніка іспанскага гранда — залежыць шчасце дачкі? Што рабіць, калі бацька жаніха звар’яцеў на тытулах і багацці? Выйсце адно — ператварыцца ў багатую лэдзі на дзень.
Вулічная гандлярка Анні з дапамогай сваіх шматлікіх сяброў і знаёмых вырашыць гэтую задачу. У неверагодны кругазварот падзей ўцягваюцца гаспадыня бардэля і малады аферыст, суддзя і нават мэр Нью-Ёрка. Яны разыгрываюць перад жаніхом і яго бацькам сапраўдны спектакль на фоне небаскробаў, аўтамабіляў з клаксонамі, жаночых карункавых парасонаў і запальных джазавых мелодый, і ў гэтым гала-паказе Анні адведзена роля сапраўднай свецкай ільвіцы…
Акцёры
правіць- Марына Няёлава — Анні (вулічная гандлярка)
- Алег Табакоў — мэр Нью-Ёрка
- Юрый Калакольнікаў — Дэйв-Прыгажунок
- Іна Ульянава — Місуры Марцін (мадам у публічным доме)
- Аляксандр Калягін — суддзя Генры Блейк
- Аляксандр Філіпенка — граф Альфонса Рамера
- Павел Баршак — Карлас Рамера
- Алена Захарава — Луіза