Любанскія музыкі (гурт)

«Любанскія музыкі» — беларускi фолькавы гурт. Грае мелодыі для танцаў.

Любанскія музыкі
Жанр Фольк
Гады 2017 — нашы дні
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Любань
Склад Васіль Семашкевіч
Мікалай Юніцкі

УдзельнікіПравіць

ГісторыяПравіць

Васіль Семашкевіч грае на гармоніку з самага ранняга дзяцінства, навучыўся ад бацькі. Мае стаж музыцыравання 60 гадоў, каля 15 з іх - музычны кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі» Любанскага РЦК, супрацоўнічае з дарослым фальклорным ансамблем «Расіца» Сароцкага СДК. Пераможца шматлікіх раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў ігры на гармоніку. У яго руках гэты інструмент выдае мелодыі, якія, здавалася б, зусім не гармонікавыя, да таго ж, умела кампілюе вядомыя музычныя творы ў новыя аўтарскія. Ведае мелодыі звыш 90 танцаў Любаншчыны. Таму пытанне стварэння гурту стала толькі пытаннем часу.

У 2017 годзе запісваецца зборнік «Любанская 10+» на студыі ДУК «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

1 верасня 2018 года прыймалі ўдзел у фестывалі «Камяніца» на інтэрактыўнай сцэне. Па запрашэнню Беларускага Дома ў Варшаве 9 чэрвеня прыймае ўдзел у Міжнародным фестывалі Варшавы.

22 жніўня 2019 года гурт выступае на фестывалі калейдоскопа культур, які адбыўся ў парку Старога города Уроцлава. Фестываль з'яўляецца святам разнастайнасці і мультыкультурызму Ніжняй Сілезіі. Прыймае ўдзел у фестывалі «Камяніца» гэтага жа года.

ТворчасцьПравіць

«Любанская 10+» (2017)

Аснову зборніка складаюць найгрышы да агульнавядомых танцаў, такіх як лявоніха, кракавяк, карпет, барыня і інш. Рэгіянальныя варыянты харэаграфіі дзесяці гэтых танцаў і ўтвараюць “Любанскую дзясятку танцаў”. У зборніку ж змешчана больш танцавальных найгрышаў дзеля лепшага прадстаўлення танцавальнай традыцыі Любаншчыны.

Найгрышы запісаныя ў павольным тэмпе і прызначаныя для дапамогі ў развучванні танцаў. Музыкі спадзяюцца, гэта паспрыяе хутчэйшаму разуменню мелодыі і навучанню.

Найгрышы запісаныя ў адпаведным тэмпе і  выкананыя на музычных інструментах, найбольш характэрных для часоў шырокага бытавання танцаў. Найгрышы да самых старажытных танцаў выкананыя на дудзе, да пазнейшых – на скрыпках і цымбалах, да самых блізкіх нашаму часу –  на гармоніку і кларнэце, ці “бэйне”, як называлі яго на Любаншчыне. Скрозь, як і было традыцыйна, гучыць барабан.

Такім чынам, зроблена спроба размеркаваць музычныя найгрышы па перыядах узнікнення музычнага матэрыялу і інструментаў ад “дудовай” музыкі да музыкі “гармонікавай”.

Частка 1

У першую частку зборніка ўвайшлі 26 найгрышаў найбольш вядомых танцаў Любаншчыны ў выканані гармоніка і вясельнага барабана. Для запісу найгрышаў выкарыстаныя менавіта гэтыя інструменты, бо яны маюць найбольш звыклае для сучаснікаў гучанне.

Частка 2

Другая частка зборніка запісаная з удзелам Васіля Семашкевіча (гармонік), Мікалая Юніцкага (вясельны барабан), Дзяніса Сухога (дуда,скрыпка), Станіслава Чавуса (дуда, скрыпка), Сяргея Чубрыка (дуда, цымбалы), Рамана Яраша (кларнэт ці “бэйна” ).

Дадатковая інфармацыя

Зборнік створаны пры падтрымцы ДУК “Любанскі раённы цэнтр культуры”.

Укладанне дыска – Сяргей Выскварка

Дызайн – Настасся Янкоўская

Каардынатар –  Настасся Кухарэнка.

КрыніцыПравіць